06:47 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Абрад Конікі ў Давыд-гарадку

Вар’яцкія “конікі”: кароткі дзень, багаты стол і Джэк Верабей з баянам

© Sputnik/ Артем Кирьянов
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
Каляды на Беларусі (6)
12260

Жыхары палескага мястэчка Давыд-Гарадок з размахам адсвяткавалі 100-годдзе самабытнага навагодняга абраду.

Арцём Кір'янаў, Sputnik.

Навагодні абрад "Конікі" — мясцовая традыцыя жыхароў Давыд-Гарадка на Століншчыне. Штогод у ноч з 13 на 14 студзеня яны пераапранаюцца ў казачных персанажаў і пераходзяць ад хаты да хаты, віншуючы суседзяў і спыняючы машыны на сваім шляху. З кампаніяй карэнных гарадчукоў і "конікам" на чале карэспандэнт Sputnik ў касцюме блазна адправіўся "бегаць" па хатах мясцовых жыхароў.

"Пацешыцца трэба, маладыя ж хлопцы!"

Дырэктар мясцовага народнага музея Мікалай Брэзінскі распавядае, што "Конікі" з'явіліся ў Давыд-Гарадку роўна сто гадоў таму. У старых дакументах яму ўдалося знайсці звесткі, як ў 1916 годзе ў мястэчку стаяў казацкі эскадрон.

У будынку, дзе цяпер знаходзіцца музей, у гады Першай Сусветнай быў шпіталь. І казакі як маглі весялілі параненых байцоў. "Яны коней накормяць-напояць, а што далей рабіць? Пацешыцца трэба, маладыя ж хлопцы!", — кажа Брэзінскі.

Менавіта тады, трынаццатага студзеня, адзін з казакоў ўпершыню з'явіўся ў Давыд-Гарадку ў вобразе каня, зробленага з шынялі, і ў светлы час сутак прайшоўся па мястэчку. Дырэктар музея мяркуе, што так салдат мог аднавіць традыцыю яго роднай станіцы.

Новогодний обряд Коники
© Sputnik/ Артем Кирьянов
Новогодний обряд "Коники"

"Гэта зараз тэлебачанне, радыё і іншае. А тады ўвесь Гарадок зьбегся: во, дзіва, скандал! І, ясная справа, гарадчукам конь спадабаўся. Яны сімвалам абралі каня. Адзін зрабіў на наступны год, іншы зрабіў, і так яно пайшло", — тлумачыць Брэзінскі.

Праўда, цяперашнім выглядам "коніка" дырэктар музея не занадта задаволены. Паводле яго слоў, раней коней было ўсяго тры-чатыры на ўвесь Гарадок. Дзяўчатам і хлопцам спявалі розныя песні, пры гэтым не скарачаючы іх.

"Я прасіў на пасяджэнні: давайце зробім аднаго ці два каня, якія яны былі. Са Смерцю, Бабай Ягой, Дзедам і Баранам. І песні будзем спяваць "ад а да я". Таму што так, як цяпер, раней ніхто не хадзіў", — скардзіцца кіраўнік музея.

Городчук Сергей Крох изготовил коня по старой традиции: два плетеных коша и деревянные палки, накрытые тканью
© Sputnik/ Артем Кирьянов
Городчук Сергей Крох изготовил коня по старой традиции: два плетеных коша и деревянные палки, накрытые тканью

"Мае бацькі бегалі і сёння пабягуць"

Напярэдадні "конікаў" у Давыд-Гарадку па традыцыі кароткі працоўны дзень. Да абеду і без таго нешматлюдныя вуліцы мястэчка застаюцца практычна пустымі.

Сяргей і Ірына Крох у гэты час ужо накрываюць святочны стол. Гэта традыцыя ўсіх карэнных гарадчукоў — збірацца з сябрамі і роднымі напярэдадні свята.

Уже в обед 13 января городчуки традиционно собираются за праздничным столом
© Sputnik/ Артем Кирьянов
Уже в обед 13 января городчуки традиционно собираются за праздничным столом

"Сядайце, таму што хутка будзем апранацца", — кліча гасцей Ірына і заўважае, што сёння пачастунак сціплы. Да трох гадзін каля вялізнага стала збіраецца больш за дзесятак чалавек.

Сябры сям'і Крох рознага ўзросту і прафесій. Тут і ветлекар, і двое настаўнікаў, і фермер, электрык і нават міліцыянт. Сёння ўвечары усе яны будуць "бегаць" па суседніх вуліцах. Гэта значыць, вадзіць таго самага "коніка" і спяваць святочныя песні суседзям.

Капитан Джек Воробей одевается в белорусскую вышиванку
© Sputnik/ Артем Кирьянов
Капитан Джек Воробей одевается в белорусскую вышиванку

"Потым будзем спыняць машыны! Гэта самая вясёлая частка "конікаў". А палове дзесятаў ці крыху пазней пачынаюць з'язджацца людзі з іншых вёсак і гарадоў. І вось у гэты час самы клас, калі можна спыніць нават ДАІ, і нам за гэта нічога не будзе. Гэта наш дзень!", — мяецца Наталля.

У кожнага гарадчука за плячыма не адны "конікі". Фермер Віктар Бесан, напрыклад, "бегае" з дзіцячага садка. Без бацькоў ён водзіць "коніка" з трэцяга класа па гэты дзень.

"Мае дзяды бегалі, мае бацькі бегалі і сёння пабягуць. Для нас гэта свята. Пяць тысяч нам дадуць ці пяцьдзесят, бутэльку гарэлкі ці дзве — усё роўна. Для нас галоўнае, як нас сустрэнуць, якімі вачыма будуць глядзець, што пажадаюць", — кажа Віктар.

Конь остается главным персонажем новогоднего обряда
© Sputnik/ Артем Кирьянов
Конь остается главным персонажем новогоднего обряда

Гарадчук дадае, што не заўсёды "конікі" заканчваюцца весела. Летась у яго групы з-пад носа скралі акардэон. Ён стаяў літаральна ў пяці метрах ад кампаніі, але інструмент гэта не выратавала.

Сёння вечарам група плануе абыйсці ня менш дзесяці дамоў. Суседзі за месяц тэлефанавалі Віктару з просьбай прыйсці і павіншаваць іх. Каб паказаць абрад, многія спецыяльна прывезлі з суседніх вёсак і гарадоў сваіх дзяцей. Дома нічога падобнага яны не ўбачаць. "Усё, давайце, падымайцеся, і пойдзем збірацца", — кажа Ірына, і госці адпраўляюцца ў суседнія пакоі за сваімі касцюмамі.

За последние десять лет наряды на Коники сильно изменились
© Sputnik/ Артем Кирьянов
За последние десять лет наряды на "Коники" сильно изменились

"Трэба, каб прадзеды падняліся і сказалі, колькі там слупкоў"

Пакуль дзяўчыны прымяраюць ўборы, хлопцы рэпетуюць галоўную песню "конікаў". Віктар бярэ баян, Мікалай Сухапар і Аляксандр Савіч — барабаны. У рэпетыцыі нешта ідзе не так. Мікалай просіць граць "не як вальс, а хуценька". Віктар спрабуе паскорыць тэмп, але скардзіцца, што "душыцца на трэцім слупку". Нарэшце песня "Там стаяла хвоя" атрымліваецца як след.

До выхода на улицу парни репетируют главную песню обряда Там стояла сосна
© Sputnik/ Артем Кирьянов
До выхода на улицу парни репетируют главную песню обряда "Там стояла сосна"

"Чаму "Там стаяла хвоя"? У той час елкі ў нас раслі слаба. На Новы год ставілі хвою. І песня была прыдуманая для хвоі. Яе мясцовыя прыдумалі. Але я не ведаю хто", — распавядае пра галоўную песню "конікаў" фермер.

Ён прызнаецца, што сам не ведае, колькі насамрэч куплетаў ў песні. Звычайна кампанія маладых гарадчукоў спявае толькі сем. "Можа быць, іх і дваццаць там. Але гэта, напэўна, трэба, каб нашыя прадзеды ўсталі і сказалі, колькі там слупкоў", — жартуе Віктар.

Конь залятае ў хату першым

Сям'я Крох і сябры выходзяць на вуліцы Давыд-Гарадка ў вобразах дзяўчынкі Машы з вядомага мультфільма, Пікавай дамы, Вікінга, мушкецёраў, Снягуркі, Марака і Чырвонай шапачкі. Капітан Джэк Верабей грае на баяне, Папандопала з "Вяселля ў Малінаўцы" і Дзед Мароз б'юць у барабаны.

Городчуки бегают по определенному круговому маршруту и заходят в дома, где горит свет
© Sputnik/ Артем Кирьянов
Городчуки "бегают" по определенному круговому маршруту и заходят в дома, где горит свет

Ірына Крох распавядае, што за апошнія дзесяць гадоў уборы моцна змяніліся і, на яе думку, сталі лепей. "Калі раней былі толькі Смерць, Баба Яга або Чорт, то зараз яны сучасней. Персанажаў мы збіраем з фільмаў, якія цяпер актуальныя. А касцюмы стараемся шыць сваімі рукамі", — кажа гарадчанка.

Галоўным персанажам абраду застаецца Конь. Менавіта ён першым залятае ў хату і пачынае там кружыць. Ляльку даўжынёй прыкладна ў два метры па звычаю нясе на сабе Сяргей Крох. Зверху ён апранае салдацкую шынель — у памяць аб заснавальніку абраду.

Костюм викинга изготовили из настоящих шкур местных животных. На шлеме рога трофейного зубра
© Sputnik/ Артем Кирьянов
Костюм викинга изготовили из настоящих шкур местных животных. На шлеме рога трофейного зубра

Пакуль кампанія ідзе да першай хаты, гарадчук тлумачыць, што яго лялька зроблена традыцыйным спосабам. Гэта дзве плеценыя кошыкі, злучаныя драўлянымі палкамі і накрытыя белай тканінай. Раней галаву каню рабілі з валёнка — зараз у тканіну проста забіваюць мяккі матэрыял і надаюць яму форму.

Конструкция коника удерживается на плечах при помощи двух кожаных лямок. Шинель надевается в память об основателе обряда
© Sputnik/ Артем Кирьянов
Конструкция "коника" удерживается на плечах при помощи двух кожаных лямок. Шинель надевается в память об основателе обряда

Уся канструкцыя ўтрымліваецца на плячах пры дапамозе двух тоўстых скураных шлеек. Паколькі конь катае на сабе дзяцей, яны моцна шаруюць плечы. Ірына Крох успамінае, што ў мінулым годзе сляды ад іх на скуры мужа праходзілі амаль месяц.

"Пазаўчора мы ўсю ноч абшывалі каня. Звычайна мы яго не перарабляем, але летась з-за хлюпоты ён стаў вельмі запэцканым. І ў дзяцей ножкі былі запэцканы", — заўважае Ірына.

"Часцей за ўсё даюць грошы"

Конь у выкананні Сяргея сапраўды залятае ў хаты першым. У некаторыя дзверы і брамы ён проста не пралазіць: лялька шырэй праёму. Хлопцы дапамагаюць яму ўціснуцца, і каля ўваходу пачынае гучаць "Там стаяла хвоя".

За некалькі гадзін толькі адна сям'я адмаўляецца прыняць групу гарадчукоў. У акне відаць, як гаспадыня дэманстратыўна захінае шторы. Астатнія ж гасцінна расхінаюць дзверы, садзяць на "коніка" дзяцей і клічуць пачаставацца. Вялізныя святочныя сталы ў гэты вечар накрыты ў кожнай хаце.

Чаще всего коллективу дают деньги. Но многие хозяева угощают коника блюдами с праздничного стола
© Sputnik/ Артем Кирьянов
Чаще всего коллективу дают деньги. Но многие хозяева угощают "коника" блюдами с праздничного стола

"У нас ёсць маршрут па крузе. Але мы заходзім і туды, дзе проста гараць вокны. Часцей за ўсё даюць грошы, хтосьці частуе выпіўкай, дае закусіць. Але гэта не галоўнае. Галоўнае — гэта свята", — у цемры кампанія Віктара пераходзіць ад хаты да хаты, і на вуліцах становіцца ўсё больш "конікаў".

Да дзевяці вечара ўвесь Давыд-Гарадок грамыхае баянамі і барабанамі. Групы пераапранутых гарадчукоў ходзяць прама па дарогах. Ад чарговай групы не выслізгвае ні адна машына. У цемры Смерць, рыцары, Мікі Маўс і "конікі" спыняюць аўтамабілі праз кожныя сто метраў. Кіроўцы не могуць з'ехаць, пакуль не адкупяцца.

Автомобили не могут уехать от коника, пока не откупятся
© Sputnik/ Артем Кирьянов
Автомобили не могут уехать от "коника", пока не откупятся

Парад "Конікаў" і дыскатэка

На плошчы горада ў гэты час ужо збіраюцца жыхары. Калі групы мясцовых жыхароў абыходзяць хаты, "конікі" праходзяць парадам з некалькіх соцень чалавек па цэнтры мястэчка. У праграме свята выступленні да гадзіны ночы. Моладзь запрашаюць весяліцца на дыскатэцы да чатырох раніцы.

"Заўтра можна будзе прыйсці на працу пазней. Амаль усе арганізацыі спецыяльна дазваляюць, таму што ўвесь горад радуецца", — кажа гарадчанка Ніна Савіч.

У Давыд-Гарадку спадзяюцца, што на працягу года абрад "конікі" занясуць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Дырэктар Столінскай раённай клубнай сістэмы Алена Дубойская тлумачыць, што застаецца толькі зняць фільм.

"Мы зафіксавалі песні, якія спяваюцца. Напісалі апісанне, як гэта ўсё робіцца. Зараз галоўная задача — зрабіць фільм. І абгрунтаваць, чаму абрад з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. На працягу года, спадзяемся, усё атрымаецца. І пададзім заяўку ў ЮНЕСКА праз міністэрства культуры", — адзначыла яна.

Тэмы:
Каляды на Беларусі (6)
Тэги:
Каляды, Стыль жыцця, Нацыянальная культура, Гісторыя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы