06:48 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Вокладкі розных нумароў часопіса Макулатуры

Новы выпуск “Макулатуры” прэзентавалі ў Мінску

© Фото: "Макулатура"
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
"Макулатура"- незалежны беларускі альманах (8)
8410

Грошы на друк альманаха збіралі пры дапамозе краудфандынгавай платформы.

МІНСК, 16 сту — Sputnik, Яўген Казарцаў. Прэзентацыя дзевятага нумара незалежнага літаратурнага альманаха "Макулатура" прайшла ў Мінску ў пятніцу.

Новы выпуск часопіса называецца "Вольнамастацкая" — стваральнікі альманаха паспрабавалі аб'яднаць візуальнае мастацтва і літаратуру на сваіх старонках.

Заснавальнік выдання Сяргей Календа распавядае, што "Макулатура" — самвыдат, аднак падкрэслівае і тое, што да часопіса ёсць цікавасць з боку беларускай інтэлігенцыі. Часопіс можна пагартаць у кнігарнях выдавецтва "Галіяфы" ці "Логвінаў".

Ілюстрацыі да альманаха былі прадстаўлены на двух выставах — у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і галерэі Саюза дызайнераў Беларусі

Па словах стваральніка часопіса, апошнім друкаваным нумарам будзе дзесяты — ён выйдзе ў фармаце невялікіх кніжачак з лепшымі тэкстамі за ўсе гады. Потым "Макулатура" сыдзе ў інтэрнэт.

Першы нумар часопіса "Макулатура" выйшаў у снежні 2012 года. Асаблівасць альманаха — арыгінальны падыход да падбору і афармлення тэкстаў.

Над выданнем працуюць пісьменнік Сяргей Календа і яго жонка — мастачка Васіліса Паляніна-Календа.

У альманаху публікаваліся як арыгінальныя тэксты беларускіх пісьменнікаў (Адам Глобус, Альгерд Бахарэвіч, Таццяна Заміроўская), так і пераклады сусветнай літаратуры на беларускую мову.

Тэмы:
"Макулатура"- незалежны беларускі альманах (8)
Тэги:
Мастацкая літаратура, Літаратура, Стыль жыцця, Макулатура (часопіс), Сяргей Календа, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы