Imagine Dragons падаравалі мінчукам сапраўднае свята

© Sputnik / Юлія ХвошчВыступленне Imagine Dragons у Мінску
Выступленне Imagine Dragons у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Затрымка канцэрту і акустыка “Чыжоўка-арэны” не перашкодзілі шматлікім прыхільнікам атрымаць асалоду ад выдатнай музыкі.

МІНСК, 22 сту — Sputnik, Юлія Хвошч. Амерыканскі гурт упершыню выступіў у Мінску з вялікім канцэртам у межах новай праграмы "Smoke+Mirrors".

Апаратуру для канцэрта везлі на шасці грузавіках, у камандзе працавала 70 чалавек персаналу, якія прыязждаюць на кожны канцэрт гурта.

Шоў было анансавана як як шоў з лепшым святлом. Наведвальнікаў не падманулі. Глядач на свае вочы пабачыў, што адбудзецца, калі спалучыць дым і люстэркі. Адмысловыя дэкарацыі, святло і гук стварылі ў спалучэнні ўнікальнае па сваей драматургіі відовішча, і апісаць гэта словамі было б вельмі скаладана.

Imagine Dragons выступілі ў Мінску — фота —>>

© Sputnik / Юлія ХвошчВыступленне Imagine Dragons у Мінску
Выступленне Imagine Dragons у Мінску - Sputnik Беларусь
Выступленне Imagine Dragons у Мінску

Не гледзячы на мароз, фанаты гурта пачалі збірацца каля "Чыжоўка-арэны" ўжо апоўдні каб заняць найлепшыя месцы ў фан-зоне. Да іх смутку ўдзень з'явілася паведамленне, што канцэрт будзе перанесены на гадзіну пазней з-за затрымкі фур у дарозе і распачнецца а 20-й гадзіне. Аднак гэта нікога не спужала. Усе былі ва ўсхваляваным чаканні.

Вечарэла. Да "Чыжоўкі", здавалася, прыцягнулася траціна Мінска. Прыхільнікі выстраіліся ў стройныя доўгія шэрагі на ўваход.

"Чаму яшчэ не адчыняцюць дзверы, абяцалі ж адчыніць раней", — пытаюцца прыхільнікі адзін у аднаго і, відаць, ужо больш не могуць трываць у чаканні.

Дарэчы, аўдыторыя прыхільнікаў у гурта вельмі маладая: пераважная большасць — падлеткі, некаторыя прыходзілі нават з бацькамі. Але менавіта яны — самыя ўдзячныя слухачы.

© Sputnik / Юлія ХвошчВыступленне Imagine Dragons у Мінску
Выступленне Imagine Dragons у Мінску - Sputnik Беларусь
Выступленне Imagine Dragons у Мінску

Канцэрт, які павінен быў распачацца а 20-й, пачаўся а палове 21-й. Паўгадзіны — гэта норма для любога гурта, а для калектыву такога ўзроўню — амаль у час. Калі, нарэшце, адчынілі дзверы да канцэртнай пляцоўкі, узняўся такі крык задавальнення, нібы гэта сам Дэн Рэйналдс выйшаў у фае.

Першая, што кінулася ў вочы — гэта моцны голас, шчырасць і эмацыйнасць вакаліста. Ён пастаянна кантактаваў з публікай, накіроўваў мікрафон у залу, каб спявалі і яны. Дзеля таго, каб быць бліжэй да слухачоў да сцэны быў прыладжаны подыўм, з якога вакаліст амаль не сыходзіў. Мерапрыемства асвятлялі два вялікіх экрана для тых, хто знаходзіўся на трыбунах.

Другое — адданасць фанатаў. Рэдка можна сустрэць гурт нават сярод калектываў сусветнага ўзроўню, прыхільнікі якога ведаюць кожнае слова кожнай песні. Зала спавяла разам з гуртом усе песні і вельмі дружна. Часам нават грамчэй за саміх музыкаў.

© Sputnik / Юлія ХвошчImagine Dragons у Мінску
Imagine Dragons у Мінску - Sputnik Беларусь
Imagine Dragons у Мінску

"Я слухаю іх ужо тры гады. Для мяне гэта не проста музыка. Гэта маё жыццё, цэлы свет. Маё пазітыўнае светаадчуванне. Я так марыла трапіць на іх канцэрт і нават падумаць не магла, што яны прыедуць у Мінск, таму гэта вялікая падзея ў маім жыцці", — распавяла фанатка карэспандэнту Sputnik.

Мінская публіка славіцца цёплым прыёмам усіх артыстаў, не толькі замежных. Здаецца і самі Imagine Dragons былі вельмі ўражаны. "Ведаеш, ён мабыць плакаў напрыканцы канцэрту", — дзяліліся ўражаннямі пасля канцэрту прыхільніцы.

Асобнае слова хочацца сказаць пра гук. Басы білі так, што часам заглушвалі ўсе іншыя гукі, а ў гледачаў на трыбунах нават сутрасаліся вантробы. Але ці ёсць у гэтым віна музыкаў. Музыкаў, якія везлі ў Мінск абсталяванне на шасці фурах. Бадай, што не. Хутчэй справа ў абраным месцы — "Чыжоўка-арэна" першапачаткова будавалася для правядзення спартовых спаборніцтваў, а не для музычных мерапрыемстваў. Ды й агульны настрой сапраўдных прыхільнікаў якаснай музыкі гэта не вельмі збянтэжыла

Гурт выканаў свае лепшыя гіты і песні з новай праграмы, канцэрт цягнуўся паўтары гадзіны, пасля мерапрыемства можна было назіраць бойкі за таксі.

У хуткім часе — фота.   

Стужка навiн
0