23:31 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Спявак Ivan на нацыянальным адборы на Еўрабачанне

Беларусь выступіць у другім паўфінале “Еўрабачання”

© Sputnik/ Сергей Пушкин
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
33 0 0

Расійскі прадстаўнік Сяргей Лазараў па выніках лёсавання апынуўся ў першым паўфінале.

МІНСК, 25 сту — Sputnik. Прайшло лёсаванне парадку выступлення ўдзельнікаў "Еўрабачання" ў паўфіналах, паведамілі ў прэс-службе Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Беларусь на "Еўрабачанні-2016" прадставіць Ivan (Аляксандр Іваноў) з песняй "Help you fly". Па выніках лёсавання Іваноў выступіць у першай частцы другога паўфіналу конкурсу 12 мая.

Разам з ім у паўфінале будуць удзельнічаць і краіны-суседкі Беларусі: Літва, Латвія, Польшча і Украіна. Таксама ў другім паўфінале будуць удзельнічаць і некалькі краін-арганізатараў: Германія, Італія і Вялікабрытанія.

Прадстаўнік Расіі на "Еўрабачанні" Сяргей Лазараў выступіць у першым паўфінале. Да 25 студзеня з 43 краін, якія пацвердзілі свой удзел у конкурсе, свае песні прадставілі толькі пяць: Албанія, Беларусь, Бельгія, Ірландыя і Мальта.

Конкурс песні "Еўрабачанне" пройдзе ў Стакгольме 10-14 мая.

Тэги:
Стыль жыцця, Музычны конкурс, Музычныя жанры, Еўрабачанне, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы