14:02 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Карта зорнага неба ў Кунсткамеры

Гараскоп на кастрычнік-2016

© Sputnik/ Алексей Варфоломеев
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
2201

Другі месяц восені паводле ўсіх прыкмет чакаецца спакойным, але наш астролаг не раіць расслабляцца: высокая рызыка тэхнагенных катастроф, аварый і пажараў.

Вячаслаў Бонча, спецыяльна для Sputnik.

Тэхніка можа "ўзбунтавацца" 5-7 кастрычніка, наступны "віток" — 14-16 кастрычніка і 19-21. Не забывайце у ​​гэтыя дні пра асцярожнасць і не грэбуйце тэхнікай бяспекі, асабліва з пажаранебяспечнымі матэрыяламі, ацяпляльным абсталяваннем і рэжучымі прыладамі. У апошнія дні кастрычніка могуць быць непаладкі з электрапрыборамі. Мужу і жонцы пажадана кантраляваць эмоцыі і пазбягаць істэрык.

Для Авенаў асноўныя падзеі кастрычніка варта чакаць у сям'і. Пры праяве высілкаў дзеля працы начальства вас адзначыць, аднак не перарасходуйце сілы.

  • Спрыяльныя дні: 12.10.
  • Неспрыяльныя дні: 6.10, 20.10, 24.10.

Цялкі будуць занятыя праблемамі на працы. Паспрабуйце трымаць эмоцыі пад кантролем, не рызыкуйце дарма, асабліва ў першай палове месяца. Канфлікты з партнёрамі могуць прывесці да негатыўных наступстваў.

  • Спрыяльныя дні: 12.10.
  • Неспрыяльныя дні: 6-8.10, 14-15.10, 26.10.

Блізнятам лепш заняцца любімай справай і надаць больш увагі дзецям. У другой палове месяца паспрабуйце знайсці кампрамісы з партнёрамі. Надасце ўвагу здароўю.

  • Спрыяльныя дні: 11.10.
  • Неспрыяльныя дні: 18-20.10, 26.10.

Ракі больш за ўсё нададуць часу дому і сям'і. Паспрабуйце не канфліктаваць з любымі людзьмі — усплёск эмоцый дасць негатыўны вынік. У другой палове месяца зважайце на здароўе.

  • Спрыяльныя дні: 22.10.
  • Неспрыяльныя дні: 4.10, 8-9.10.

Львы больш за ўсё будуць занятыя патокам інфармацыі, спрыяльна пачынаць розныя курсы навучання. Надайце ўвагу блізкім і паспрабуйце ўстрымацца ад канфліктаў з бацькамі.

  • Спрыяльныя дні: 11.10.
  • Неспрыяльныя дні: 8.10, 16.10.

Паннам лепш за ўсё заняцца практычнымі справамі і вырашэннем бытавых праблем. Паспрабуйце ўстрымацца ад залішняй рызыкі. Не высвятляйце адносіны з любымі людзьмі.

  • Спрыяльныя дні: 12.10.
  • Неспрыяльныя дні: 14.10, 26.10.

Шалі могуць пачынаць новыя справы і будаваць планы. У першай палове месяца ўстрымайцеся ад фінансавых укладанняў і не пазычайце грошы. Надайце ўвагу сям'і і родным — яны будуць мець патрэбу ў Вашай увазе.

  • Спрыяльныя дні: 18.10.
  • Неспрыяльныя дні: 6-8.10.

Скарпіёны будуць крыху скаваныя ў кастрычніку. Іх будуць апаноўваюць жарсці — памылкі будзе цяжка выправіць. Будзьце асцярожныя на дарозе — высокая верагоднасць ДТЗ. Старайцеся не канфліктаваць з суседзямі.

  • Спрыяльныя дні: 12.10.
  • Неспрыяльныя дні: 14.10, 16.10, 20-21.10, 24.10.

У Стральцоў могуць з'явіцца новыя планы і праекты. Абапірайцеся на падтрымку сяброў. У першай палове месяца не паддавайцеся на эмацыйныя правакацыі і сцеражыцеся мітрэнг. У сярэдзіне месяца старайцеся не перанапружвацца.

  • Спрыяльныя дні: 11.10.
  • Неспрыяльныя дні: 5-6.10.

Казярогі ў кастрычніку адчуюць прыліў сіл і ў іх з'явіцца прага актыўнай дзейнасці, аднак не паддавайцеся эмацыйным імпульсам і дзейнічайце разумна. Сканцэнтруйцеся толькі на важных мэтах. Устрымаецеся ад фінансавых авантур.

  • Спрыяльныя дні: 12.10.
  • Неспрыяльныя дні: 5.10, 14.10, 20.10, 24.10.

У Вадаліваў адбудзецца ўмацаванне аўтарытэту. Аднак не спадзявайцеся на авось — поспех можа быць блізка, але ўцячы ў апошні момант. Верагодную крытыку з боку начальства прыміце канструктыўна. Старайцеся не сварыцца з блізкімі, памятаеце што "слова не верабей — вылеціць, не зловіш".

  • Спрыяльныя дні: 11.10.
  • Неспрыяльныя дні: 8.10, 20.10.

Калі Рыбы ў кастрычніку захочуць пайсці ва-банк, то ім варта загадзя абдумаць наступствы рызыкі. У цяжкіх сітуацыях на дапамогу прыйдуць сябры. У далёкіх паездках сачыце за маёмасцю і фінансамі. У канцы месяца верагодныя "нервовыя" сітуацыі на працы.

  • Спрыяльныя дні: 11.10.
  • Неспрыяльныя дні: 5-6.10.

Дадзены прагноз сапраўдны для тыповых прадстаўнікоў знакаў задыяку. У кожнага канкрэтнага чалавека могуць быць свае спрыяльныя і негатыўныя дні ў адпаведнасці з індывідуальным гараскопам. Неспрыяльныя дні не варта разглядаць як негатыўныя — гэта час асцярожнасці і ўвагі. А ў спрыяльныя дні варта наладзіцца на пазітыўную хвалю.

Тэги:
Гараскоп, Вячаслаў Бонча
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы