Паляўнічыя пуцёўкі ў Беларусі цяпер можна купіць праз інтэрнэт

© Sputnik / Виктор ТолочкоПаляўнічы ў лесе
Паляўнічы ў лесе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для набыцця пуцёўкі паляўнічаму варта ўнесці свае дадзеныя на сайт iHunt.by і аплаціць яе.

МІНСК, 6 сне — Sputnik. Адмысловы сайт па продажы паляўнічых пуцёвак запушчаны ў Беларусі, паведамілі Sputnik у РУП "Белдзяржпаляванне".

Заяц-бяляк - Sputnik Беларусь
Паляванне на зайца адкрыта ў Беларусі 5 лістапада

Для набыцця пуцёўкі паляўнічаму варта ўнесці свае дадзеныя на сайт iHunt.by і аплаціць яе. Пасля гэтага грамадзянін атрымае электронны дакумент з указаннем рэгіёну, даты і жывёл, на якіх можна паляваць. Пры гэтым з паляўнічай гаспадаркай, у якой плануе паляваць чалавек, звязвацца неабавязкова.

Як адзначылі ў "Белдзяржпаляванні", мэта запуску дадзенага рэсурсу — павышэнне якасці паслуг пры продажы пуцёвак на ненарміраваныя віды паляўнічых жывёл.

"Дадзены сэрвіс дазваляе зэканоміць час і афармляць усе "папяровыя працы" не выходзячы з дому", — сказалі на прадпрыемстве.

Па дадзеных РУП, уся інфармацыя, уведзеная паляўнічым пры куплі пуцёўкі, уносіцца ў часопіс, даступны супрацоўнікам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, якія могуць праверыць яе непасрэдна ва ўгоддзях праз інтэрнэт.

Стужка навiн
0