17:22 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Гонкі на сабачых запрэжках, архіўнае фота

Лыжы, санкі і сабачыя запрэжкі - у Беларусі адзначаць Дзень снегу

© Sputnik Виктор Толочко
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Актыўныя спартыўныя мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню снегу, пройдуць на выходных у Мінску і Гомелі.

МІНСК, 13 сту — Sputnik. Сусветны дзень снегу адзначаць у гэтыя выходныя ў Мінску і Гомелі спартыўнымі змаганнямі і вясёлымі зімовымі забаўкамі.

Традыцыя адзначаць Дзень снегу з'явілася ў сусветнай практыцы ў 2012 годзе. Новае свята заснавалі з ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту з мэтай прымусіць моладзь адарвацца ад камп'ютэраў і актыўна праводзіць час на свежым паветры. Паводле задумы федэрацыі, у гэты дзень павінны праходзіць "снежныя фестывалі", падчас якіх дзеці і дарослыя змогуць прыняць удзел у спаборніцтвах на каньках, лыжах або сноўбордах.

У Мінску мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню снега, пройдуць у нядзелю ў гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна". У гэты дзень у цэнтры адбудуцца спаборніцтвы па гарналыжным спорце, сноўборду і лыжных гонках. Госці змогуць паназіраць за паказальнымі выступленнямі вядучых спартсменаў, а таксама спусціцца з гары на цюбінгах, пакатацца на конях і ездавых сабаках хаскі.

У Гомелі ў суботу ў рамках Сусветнага дня снегу пройдуць спаборніцтвы па лыжным спорце сярод каманд сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі. Аднак стаць на лыжню змогуць усе жадаючыя — будзе працаваць пракат лыж.

Акрамя таго, для ўсіх гасцей свята ладзяць "Зімовыя забавы" — розныя гульні і танцы. У праграме свята таксама конкурс снежных скульптур "Снежная майстэрня" і спаборніцтвы па брумболу, своеасабліваму хакеі, дзе замест клюшак выкарыстоўваюцца венікі.

Сусветны дзень снегу ў 2017 годзе адзначаецца 15 студзеня.

Тэги:
Святочныя і выхадныя дні, Спорт, Гомель, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы