"Крылы анёлаў" збіраюцца ў Іспанію за чарговымі перамогамі

© Photo : З акаўнта Ірыны Дзяргач у Facebook"Крылы анёлаў" на марафоне ў Кіеве
Крылы анёлаў на марафоне ў Кіеве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Інклюзіўны клуб "Крылы анёлаў" адкрыўся нядаўна ў Мінску, а яго ўдзельнікі збіраюцца прыняць удзел у марафонах, якія пройдуць ў Іспаніі ў сярэдзіне лютага.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Інклюзіўныя экіпажы з Беларусі "Крылы анёлаў" прымуць удзел у дзвюх найбуйнейшых бегавых падзеях Іспані. 12 лютага Дзмітрый Казак з Мінска прабяжыць 21 км Барселонскага паўмарафону разам са сваім сынам Арсенам, штурхаючы яго перад сабой у спецыяльнай калясцы. А 19 лютага, на марафоне ў Сявільі экіпаж з двух дарослых марафонцаў і 10-гадовай дзяўчынкі Лілі пераадолее 42-кіламетровую дыстанцыю.

© Photo : З акаўнта Ірыны Дзяргач у Facebook"Крылы анёлаў" на марафоне ў Кіеве
Крылы анёлаў на марафоне ў Кіеве - Sputnik Беларусь
"Крылы анёлаў" на марафоне ў Кіеве

Іспанія — гэта далёка не першы старт "анёлаўцаў", якія пад свае крылы прымаюць бацькоў з дзецьмі, якія маюць праблемы са здароўем.

Бегаюць на вялікія дыстанцыі ўдзельнікі каманды прыкладна паўтара года і ўжо прымалі ўдзел у марафонах і паўмарафонах у Барсялоне, Сочы, Кіеве, Мінску. Прычым вельмі паспяхова — займалі прызавыя месцы. Аднак гэта для іх зусім не галоўнае. Асноўнае: загартоўка і радасць тых, хто не можа бегаць, але з'яўляецца ўдзельнікам прабегу, няхай і ў калясцы.

"Каманда "Крылы анёлаў" — гэта спартыўная дабрачынная ўстанова, якая пачыналася як ініцыятыва бацькі дзяўчынкі з цяжкай формай ДЦП. Паўтара гады таму Дзмітрый Цімашкоў прабег Мінскі паўмарафон 2015 разам з дачкой Ліляй, штурхаючы яе перад сабой у калясцы. Адчайная спроба бацькі вырвацца з сацыяльнай ізаляцыі, у якой аказваюцца такія сем'і, выклікала хвалю падтрымкі і салідарнасці. Праз год у Мінскім паўмарафоне 2016 ўдзельнічала ўжо 8 калясак з дзецьмі-анёламі ў суправаджэнні 40 аматараў бегу.

А ў Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі Мінска адкрыўся інклюзіўны спартыўны клуб "Крылы анёлаў" для дзяцей з інваліднасцю і іх бацькоў. Зараз заснавальнікі клуба шукаюць спонсараў, для таго каб ажыццявілася падарожжа ў Іспанію, а таксама заклікаюць усіх жадаючых далучыцца як да спартыўнага мерапрыемства, так і да іх ладу жыцця.

"Мы зарэгістраваліся на марафон не толькі дзеля ўдзелу ў гэтай яркай, незабыўнай падзеі. Мы бачым, як наш прыклад дапамагае і іншым бацькам дзяцей з цяжкай інваліднасцю пачаць займацца спортам і вярнуцца да актыўнага жыцця, як сумесныя трэніроўкі змяняюць узаемаадносіны дзяцей-анёлаў з бацькамі і навакольным светам. Мы зацікаўленыя ў гэтай паездцы, бо "Каманда "Крылы анёлаў" — адзіная ва ўсёй Усходняй Еўропе спартыўная ўстанова, якая развівае бег з каляскай і інклюзіўны спорт, а вось у Іспаніі мы знайшлі аднадумца: гэта бацька юнака з цяжкай формай ДЦП", — кажа Дзмітрый Цімашкоў.

Усе, хто жадаюць дапамагчы "Крылам анёлаў", могуць зайсці на старонку клуба ў Facebook і пабачыць, як гэта ажыццявіць.

Калі ж вы зацікавіліся вопытам развіцця інклюзіўнага спорту і асабістымі гісторыямі ўдзельнікаў каманды, з імі можна звязацца па тэлефонах: +375 29 1123253 (Ірына Дзяргач) +375 33 6878918 (Дзмітрый Цімашкоў) +375 445372229 (Дзмітрый Казак).

Стужка навiн
0