04:18 25 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Том Хідлстан і Тыльда Суінтан у фільме Выжывуць толькі каханкі

Рамантычны вечар: арт-хаўс да Дня ўсіх закаханых

© Фото: Кадр з кінастужкі "Выжывуць толькі каханкі"
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
4650

Самы лепшы варыянт бавіць час удвох – гэта сумесны прагляд класікі сусветнага кінематографа.

Дзень усіх закаханых мае глыбокую гісторыю, але ў Беларусі яго пачалі адзначаць не так даўно і асаблівых традыцый яшчэ ў нас не з'явілася. У гэты дзень прынята рабіць прыемныя падарункі сваім дргуім паловам.

Sputnik склаў спіс самых арыгінальных аўтарскіх фільмаў пра прыроду кахання. Бадай гэтыя кінастужкі — самы лепшы варыянт для аматараў і знаўцаў кіно.

Выжывуць толькі каханкі

Гісторыя старажытных вампіраў Адама і Евы. Вытанчаная гісторыя кахання ў стылі нуар. Іх пачуцці праходзяць выпрабаванне часам і глубокай экзістэнцыянальнай журбой. Паміж двумя героямі становіцца перашкодаю цалкам непрадказальная сястра Евы. Чым скончыцца гэта гісторыя? Выжывуць толькі каханкі.

Бліскучы дуэт Тома Хідлстана і Тыльды Суінтан атрымаў намінацыю на Канскім кінафестывалі.

Каханне

Жорж і Ганна пражылі разам усё жыццё. Калі Ганна захварэла, Жорж быў вымушаны пакінуць працу ў кансерваторыі і прысвяціць сябе клопату пра жонку. Старэйшая дачка пад час кароткіх візітаў настойвае на доме для састарэлых, але Жорж не можа ўявіць сабе гэты варыянт. Хвароба Ганны — сапраўднае выпрабаванне і для кахання і для сям'і.

Геніальнае кіно ад Міхаэля Ханэке атрымала Оскара, як лепшы фільм на замежнай мове.

Пажадлівасць

Шанхай. Другая сусветная вайна. Уплывовы палітычны дзеяч Містэр І, які супрацоўнічае з японцамі, не можа стрымаць пачуццяў да сяброўкі сваёй маладой жонкі. Адносіны іх настолькі далікатныя і трапяткія, што звычайна асцярожны Містэр І нават не падазрае, што Ван — зусім не тая, за каго сябе выдае. Пошасць асляпляе яго, а потым і яна страчвае розум у віхуры пачуццяў.

Прызнаны майстар Энг Лі быў уганараваны Залатым глобусам за гэтую драматычную гісторыю пачуццяў.

Лобстэр

Недалёкая будучыня. Усе людзі павінны мець сваю пару, а тыя, хто не знайшоў, адпраўляюцца ў спецыяльны гатэль. У змрочным месцы яны павінны знайсці сабе каханку за 45 дзён. Калі ім гэта не ўдаецца, іх пераўтвараюць у дзікіх жывёлін.

Рэйчэл Вайс і Колін Фарэл настолькі ўпэўненна ўвасобілі свае вобразы на экране, што стужка перамагла адразу ў трох намінацыях на Канскім кінафестывалі.

Неба над Берлінам

Нябачныя людзям анёлы лятаюць над падзеленым сцяной Берлінам, зазіраючы ў дамы, думкі і душы яго жыхароў. Адзін з іх гатовы прамяняць вечнасць на каханне акрабаткі з цырка.

Першая палова фільма цалкам чорна-белая, бо анёлы бачаць толькі адценні шэрага. І колер жыцця, як і кахання стужка атрымлівае разам з падзеннем анёла на Зямлю.

Вім Вендерс не толькі сабраў стос узнагарод з гэтым фільмам, але і стаў класікам аўтарскага кінематографу.

Тэги:
свята, Дзень усіх закаханых, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы