04:18 25 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Фота Мінска

Касманаўт Навіцкі зрабіў новы фотаздымак Мінска

© Фото: novitskiy_iss / Instagram
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
1130

Беларусы ўжо маглі ўбачыць фотаздымкі начной сталіцы з космасу, а таксама Брэста і Гомеля.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Беларускі касманаўт Алег Навіцкі апублікаваў у Instagram новы здымак Мінска з борта Міжнароднай касмічнай станцыі.

У лістападзе мінулага гола на МКС прыбыў новы экіпаж у складзе беларуса Алега Навіцкага, француза Тома Песке і амерыканкі Пэгі Уілсан. Плануецца, што экіпаж прабудзе на станцыі 180 сутак і правядзе 44 навуковых эксперыментаў, адпрацоўку прычальвання ў тэлеаператарным рэжыме касмічнага грузавіка "Прагрэс МС", а таксама працы з амерыканскай грузавым караблём Dragon і японскім HTV.

На борце МКС Навіцкі актыўна вядзе старонку ў Instagram: ён фатаграфуе Зямлю з космасу, а ў аб'ектыў яго камеры ўжо трапляла Беларусь: начная сталіца, Гомель і Брэст. У чацвер касманаўт апублікаваў новы здымак — ранішняга Мінска.

"Добрай раніцы ўсім зямлянам і асабліва жыхарам Мінска! Так выглядае сталіца Беларусі з борта МКС у светлы час сутак", — напісаў Навіцкі ў сваім Instagram.

Алег Навіцкі паходзіць з гораду Чэрвень Мінскай вобласці. Цяперашняя экспедыцыя — яго другі палёт у космас. Першы раз ён знаходзіўся на арбіце з 23 кастрычніка 2012 года па 16 сакавіка 2013 года як камандзір карабля "Саюз ТМА-06 М".

По теме

Касманаўт Алег Навіцкі завёў Instagram
Алег Навіцкі павіншаваў Беларусь з Новым годам з космасу
Тэги:
Сацыяльныя сеткі, Алег Навіцкі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы