Што глядзець у сакавіку: ад "На ігле 2" да "Прыгажуні і пачвары"

© Photo : MarvelКадр з кінастужкі "Логан"
Кадр з кінастужкі Логан - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Традыцыйна Sputnik сабраў для чытачоў спіс самых цікавых кінапрэм'ер на месяц наперад.

Ці любіце вы супергерояў, чакаеце новых казак ад Disney або хочаце чаго-небудзь, ад чаго стыне кроў, — Sputnik падабраў прэм'еры сакавіка на любы густ. Задаволенымі павінны застацца ўсе.

"Логан: Расамаха"

Чарговы падарунак аматарам серыі фільмаў "Людзі Ікс" і героя ў выкананні Х'ю Джэкмана. На гэты раз дзеянне разгортваецца ў недалёкай будучыні, дзе Расамаха сустракае маладога мутанта.

Гледачам гарантаваныя дзве гадзіны экшэна, суперздольнасцяў, перастрэлак і іншых спецэфектаў на 120 мільёнаў долараў. Аматары Marvel дакладна будуць задаволеныя, ды і многім іншым новы "Логан" можа спадабацца.

Прэм'ера фільма "Логан: Расамаха" адбудзецца ў Беларусі 2 сакавіка.

"На ігле 2"

Магчыма, вы не чыталі знакаміты раман Ірвіна Уэлша, але першы "На ігле" з лёгкай рукі рэжысёра Дэні Бойла трапіў у спісы лепшых фільмаў канца мінулага стагоддзя. І, цалкам верагодна, гэтую карціну вы глядзелі.

Працяг фільма паказвае дзеянне, якое разгортваецца праз 20 гадоў пасля падзей першай часткі. На гэты раз галоўнага героя спрабуюць зацягнуць у порнабізнэс. Вядома ж, такі пікантны сюжэт дадае фільму і ўзроставае абмежаванне: строга 18+.

У кіно "На ігле 2" будуць паказваць з 8 сакавіка.

"Прыгажуня і пачвара"

Аднайменны мультфільм студыя Disney перавяла ў свет "дарослага кіно" практычна кадр у кадр — ва ўсякім выпадку, такое ўражанне ўзнікае пасля прагляду трэйлера "Прыгажуні і пачвары". Галоўную ролю ў стужцы гуляе вядомая па "Гары Потэру" Эма Уотсан, таму карціна дакладна будзе прэтэндаваць на вялікую цікавасць гледачоў.

Рэжысёрам "Прыгажуні і пачвары" выступіў Біл Кондан — ён раней здымаў "Дзяўчат мары", "Прыцемкі", "Пятую ўладу" і многія іншыя фільмы, а ў свой час атрымаў і "Оскар" як лепшы сцэнарыст.

Прэм'ера фільма "Прыгажуня і пачвара" прызначана на 16 сакавіка.

"Спліт"

Аўтар "Шостага пачуцця" і "Таямнічага лесу" М. Найт Ш'ямалан вырашыў зняць чарговы трылер — "Спліт". І свайго рэжысёр дамогся: карціна пра чалавека, у галаве якога ўжываюцца 23 не вельмі добрыя асобы, змагла сабраць досыць прыстойную касу для фільмаў сваёй катэгорыі і зарабіла ў 20 разоў больш бюджэту. Водгукі аб "Спліце" таксама ў цэлым станоўчыя.

Заслуга поспеху карціны і ў гульні Джэймса МакЭвоя — па водгуках крытыкаў, сыграў ён на здзіўленне добра.

У пракат "Спліт" выходзіць 16 сакавіка.

"Манчэстар ля мора"

Незалежная амерыканская драма атрымала захопленыя водгукі крытыкаў і дзве прэміі "Оскар" — у тым ліку за гульню Кейсі Афлека. Таму гісторыю пра сантэхніка з разбітым сэрцам, які жыве ў глыбінцы і перажывае страту за стратай, варта паглядзець.

У беларускі пракат "Манчэстар ля мора" выйдзе 23 сакавіка.

Яшчэ кіно: адным радком

У сакавіку ў раскладзе кінапрэм'ер з'явіцца і новая карціна пра Кінг-Конга — "Конг: Востраў чэрапа". Раян Рэйнальдс і Джэйк Джыленхол з'явяцца на экранах у фантастычным баявіку "Жывое".

Стужка навiн
0