Беларуская мадэль перамагла на конкурсе прыгажосці "Miss 7 Continents"

© Photo : Instagram / Виктория КоробкоБеларуская мадэль Вікторыя Карабко
Беларуская мадэль Вікторыя Карабко - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Miss 7 Continents" - найбуйнейшае ў Еўропе мадэльнае агенцтва, якое штогод праводзіць аднайменны конкурс прыгажосці.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Беларуская мадэль Вераніка Карабко перамагла на конкурсе прыгажосці Miss 7 Continents, які праходзіў у турэцкім Бодруме, пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

"Я перамагла ў міжнародным конкурсе прыгажосці. Стала "Miss 7 Continents". Я перамагла. Слёзы льюцца градам. Дзякуй усім за падтрымку! Я вас люблю!" — апісала свае эмоцыі Вераніка Карабко.

Па словах мадэлі, арганізатары і ўдзельніцы конкурсу вельмі ўразіліся нацыянальнай беларускай сукенкай ад дызайнера Наталлі Ляхавец.

"Miss 7 Continents" — найбуйнейшае ў Еўропе мадэльнае агенцтва, якое штогод праводзіць аднайменны конкурс прыгажосці.

Беларусь на конкурсе прадстаўляла 23-гадовая мадэль Вераніка Карабко. У мінулым годзе яна таксама стала фіналісткай конкурсу "Міс Беларусь" (увайшла ў топ-10). Беларуская мадэль з'яўляецца афіцыйным тварам футбольнага клуба "Гарадзея".

Стужка навiн
0