Беларускі дызайнер зрабіў дызайн вокладкі новага альбома "Касты"

© SputnikДызайнер Аляксей Лімонаў, архіўнае фота
Дызайнер Аляксей Лімонаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераможца конкурса Rijksstudio Award 2017 Аляксей Лімонаў намаляваў вокладку для "Касты" за пяць дзён.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Беларускі дызайнер Аляксей Лімонаў распавёў спецыяльна для Sputnik, як супрацоўнічаў з вядомым расійскім рэп-гуртом над вокладкай для новага альбома.

Мінчанін выйграў 10 тысяч еўра за ідэю маскі для сну - Sputnik Беларусь
Мінчанін выйграў 10 тысяч еўра за ідэю маскі для сну

Паводле яго словаў, пасля перамогі ў конкурсе Rijksstudio Award 2017 у Амстэрдаме і вяртання ў Мінск было шмат праектаў, але літаральна на наступны дзень на электронную скрыню прыйшоў ліст ад лэйбла "Respect Production".

"Прапанова аб супрацоўніцтве/вокладка для "Касты". Спачатку я скептычна да гэтага ліста паставіўся, але потым падумаў сам сабе "ці не тая гэта Каста?", — распавёў Аляксей.

Прапанова аб супрацоўніцтве прадугледжвала вельмі складаныя патрабаванні тэхнічнага задання, якое патрэбна было цалкам зрабіць за тры дні.

"Вельмі важна было зрабіць герб (арла/змея) не падобным на герб РФ. Было шмат каментарыяў да эскізаў і ў выніку працу зацягнулі яшчэ на два дні", — патлумачыў дызайнер.

 

Ён распавёў, што калі вучыўся ў Гомельскім мастацкім вучылішчы, то рабіў вокладку для гурта "Каста". Гэта было навучальнае заданне — афармленне дыска. Праз некаторы час, адбыўся такі дзіўны збег абставінаў і атрымалася стварыць праект.

"Ужо пасля я даведаўся, што мая перамога ў конкурсе і "хайп" у інтэрнэце не паўплывалі на выбар мяне як дызайнера вокладкі", — рэзюмаваў Аляксей Лімонаў.

Стужка навiн
0