11:28 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
4321

Фронтмэн Brutto Міхалок патроліў блогера Мотольку на сваім канцэрце, а той адказаў яму ў "Фэйсбуку".

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Чарговы скандал здарыўся ў байнэце. Фронтмэн гурта Brutto Сяргей Міхалок непахвальна выказаўся пра блогера Антона Матольку на сваім канцэрце на хутары Шаблі, а той адказаў яму ў сябе на старонцы ў "Фэйсбуку".

Прычынай высвятленняў адносін стала тое, што Матолька нібыта раскрытыкаваў ролік "Белавія", у якім Міхалок чытае верш Максіма Багдановіча "Слуцкія ткачыхі". Нагодай зняць відэа паслужыла тое, што авіяперавозчык стаў афіцыйным для гурта Brutto. У інтэрнэце відэа выклікала вялікае абмеркаванне: сярод водгукаў былі і непахвальныя.

Махалку данеслі, што нібыта сярод выступоўцаў супраць упершыню аказаўся блогер Матолька, і з гэтай нагоды ён вырашыў выказацца на сваім канцэрце.

"Мне вельмі цікава меркаванне людзей, якія ўзводзяць дамы або апрацоўваюць зямлю. Мне вельмі цікава меркаванне людзей, якія пішуць вершы. Мне вельмі цікава меркаванне людзей, якія ствараюць нейкія формы. А не ствараюць нейкі змест", — адзначыў артыст.

Выступленне з гэтай нагоды ў Міхалка заняло больш сямі хвілін. У СМІ пішуць, што Матолькі на канцэрце не было, пра "наезд" з боку артыста ён даведаўся з сацыяльных сетак.

"Здзіўлены і збянтэжаны словамі Сяргея Міхалка. Мы з ім асабіста не знаёмыя і відавочна ў яго склалася завочнае меркаванне пра мяне як пра ўсеагульнага крытыка. На самай справе роліка я нават не бачыў і зразумела не мог яго каментаваць. А калі б і мог — кожны мае права на асабістае меркаванне. І Сяргей Міхалок, і Антон Матолька", — напісаў блогер.

Меркаванні ў інтэрнэце выказваюцца самай рознай накіраванасці.

Тэги:
блогер, Сацыяльныя сеткі, BRUTTO, Белавія, Антон Матолька, Максім Багдановіч, Сяргей Міхалок, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы