14:08 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Сітуацыя на пляжы Мінскага мора

Фотафакт: паўгорада з'ехала на Мінскае мора

© Sputnik/
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Прыпаркавацца няма дзе, на пляжы занятыя месцы нават ля кантэйнераў для смецця на абочыне, вольная толькі сама дарога.

МІНСК, 12 жні — Sputnik. Мінчукі ў гарачую суботу прыехалі бліжэй да вады, але не змянілі сваім звычкам: нягледзячы на 30-градусную спякоту палова пляжу застаўлена мангаламі, каб прыгатаваць традыцыйны для загараднага адпачынку шашлык.

Ситуация на пляже Минского моря
© Sputnik/
Cітуацыя на пляжы Мінскага мора

Забарона на распіццё алкаголю і піва ў грамадскіх месцах таксама не спыняе аматараў асвяжыцца не мінералкай, а нечым мацней. Іх не бянтэжыць прысутнасць дзяцей і байцоў АМАНу, якія забяспечваюць парадак у гарачую суботу на Мінскім моры.  

Ситуация на пляже Минского моря
© Sputnik/
Сітуацыя на пляжы Мінскага мора

На вадзе супрацоўнікі АСВОД сочаць за тым, каб адпачывальнікі не заплывалі за буйкі. Але самы "хлебны" дзень — для інспектараў ДАІ. Яны відавочна зробяць "план" па штрафах за тыдзень за кошт тых, хто не любіць далёка хадзіць і прыпаркаваўся бліжэй да вады прама пад забараняючымі знакамі.

Тэги:
Пляжны адпачынак, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы