14:30 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
3510

Беларуская біятланістка падзякавала Аўстрыі за прыём і паведаміла, што збіраецца на трэніроўку ў Італію.

МІНСК, 11 сне — Sputnik. Алімпійская чэмпіёнка, беларуская біятланістка Дар'я Домрачава добра бавіла час перад ад'ездам з аўстрыйскага Хахфільцэна, дзе праходзіў Кубак свету.

Спартсменка зляпіла трох снегавікоў, фатаграфію якіх размясціла ў сябе на старонцы ў Instagram у панядзелак.

"Мы адпраўляемся далей, а гэтыя нашы сябры павесяляцца яшчэ тут і паклапоцяцца аб Хахфільцэне і ваколіцах!" — напісала спартсменка.

У сваім паведамленні Домрачава падзякавала Аўстрыі за прыём, а таксама паведаміла, што яе наступныя зборы пройдуць у Італіі.

У пятніцу біятланістка перамагла ў спрынце на другім этапе Кубка свету па біятлоне ў Аўстрыі, а ў суботу заняла трэцяе месца ў гонцы пераследу, пасля якой прыняла рашэнне прапусціць трэці этап спаборніцтва 15 снежня і вярнуцца да трэніровачных збораў.

У агульным заліку Кубка свету Дар'я Домрачава займае 12-е месца, саступаючы іншай беларускай спартсменцы Надзеі Скардзіна, якая размяшчаецца на сёмым радку.

Тэги:
снеговик, Instagram, Дар'я Домрачава, Аўстрыя, Італія, Беларусь

Галоўныя тэмы