Шмат канцэртаў і спатканні ў трамваі: куды пайсці 12-16 лютага ў Мінску

© PixabayЗакаханыя трымаюцца за рукі ў кафэ
Закаханыя трымаюцца за рукі ў кафэ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сем канцэртаў, хуткія спатканні ў трамваі і свежыя кінастужкі - самае цікавае на будучым тыдні.

Будзе вельмі насычаны тыдзень: у праграме — сем маштабных музычных мерапрыемстваў, адукацыйная выстава для ўсіх, хуткія спатканні ў трамваі і многае іншае. Шукайце ў традыцыйнай падборцы Sputnik самыя характэрныя падзеі 12-16 лютага.

Канцэрты ўсіх масцяў

Увечары 13 лютага ў комплексе "Мінск-Арэна" нарэшце адбудзецца канцэрт брытанскага гурта Depeche Mode, перанесены яшчэ з лета 2017 года. Вязуць свежы альбом і любімыя хіты.

У Prime Hall гэтым жа вечарам прагучаць рамантычныя кампазіцыі Ціны Кароль — арганізатары абяцаюць жывы гук, сучасную харэаграфію, а таксама светлавыя і відэа-спецэфекты. З нагоды свята спявачка вязе ў Мінск унікальную праграму.

У пятніцу, 16 лютага, таксама ў Prime Hall з грандыёзным шоў да дваццацігоддзя легендарнага альбома "Музiка" выступіць украінскі гурт "Воплі Відаплясава".

Канцэрт Сяргея Бабкіна (удзельніка выдатна знаёмага дуэта "Пятнiца") пройдзе 14 лютага на канцэртнай пляцоўцы Re: Public. Разам з гасцямі музыкант адсвяткуе 15-годдзе свайго творчага жыцця.

Трамвай - Sputnik Беларусь
"Арт Сядзіба" зладзіць "Хуткія спатканні" ў трамвайчыку на Дзень закаханых

Спявачка Ані Лорак таксама прыязджае ў сталіцу Беларусі на гэтым тыдні: яна выступіць з прэзентацыяй новай шоў-праграмы на "Мінск-Арэне" 16 лютага.

Хуткія спатканні ў трамваі

Унікальны Speed ​​Dating у трамвайчыку стартуе ад музея "Арт Сядзіба" а 18:00 14 лютага. Ён будзе ехаць ад вуліцы Батанічнай да Зялёнага Луга, а потым адправіцца да Возера.

Падчас міні-спатканняў удасца пагутарыць з новымі людзьмі: у 10 хлопцаў і 10 дзяўчат будзе 5 хвілін, каб пазнаёміцца. А пасля "Хуткіх спатканняў" усіх клічуць у музей на працяг бяседы.

Джазавыя хіты ад зоркі ЗША Іў Карнэліус

Да Дня святога Валянціна ў рамках серыі канцэртаў "Джаз з Нью-Ёрка" ў мінскую Белдзяржфілармонію з любоўнымі кампазіцыямі з залатога фонду амерыканскага джаза і міжнародным трыо з Італіі і ЗША прыязджае спадчынніца вялікай Элы Фіцджэральд — уладальніца непаўторнага вакалу, артыстычная зорка Іў Карнэліус.

За яе плячыма — туры па ўсім свеце, легендарныя джазавыя форумы і сатворчасці з выбітнымі прадстаўнікамі сусветнага джаза. Сёння Іў Карнэліус — знакаміты выканаўца, выкладчык вакалу ў Універсітэце Усходняй Караліны і кампазітар, а складзеныя і выкананыя ёю мелодыі заўсёды прысутнічаюць у плэй-лістах амерыканскіх радыёстанцый.

Адукацыйная выстава для ўсіх

Міжнародная спецыялізаваная выстава "Адукацыя і кар'ера" адкрыецца ў Палацы спорту ў чацвер. Арганізатары лічаць мерапрыемства месцам старту, прычым абсалютна для ўсіх — тут стануць распавядаць, дзе можна працягнуць або нанова пачаць навучанне, падцягнуць нейкія навыкі або асвоіць новыя.

Заявяць пра сябе топавыя беларускія ВНУ, а таксама замежныя — з Вялікабрытаніі, Кіпра, Германіі, Францыі, Расіі і іншых краін. Прэзентацыі правядуць адукацыйныя цэнтры, моўныя курсы і не толькі. Уваход вольны.

Міжнародны фестываль Уладзіміра Співакова

Грандыёзнае адкрыццё маштабнага мерапрыемства, прысвечанага класічнай музыцы, прайшло ў мінулыя выходныя. Фестываль дырыжора, народнага артыста СССР і РФ, мастацкага кіраўніка Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі і Дзяржаўнага камернага аркестра "Віртуозы Масквы" Уладзіміра Співакова будзе доўжыцца да 17 лютага.

Анёлы на Дзень усіх закаханых - Sputnik Беларусь
Як правесці Дзень усіх закаханых па-беларуску

Гасцей чакаюць выступленні сусветных зорак; юбілейны V фестываль абяцае быць асаблівымі.

Новыя фільмы

Традыцыйна ў чацвер (а на гэтым тыдні і ў святочную сераду) стартуюць некалькі кінапрэм'ер: з 14 і 15 лютага амаль ва ўсіх кінатэатрах сталіцы даступныя такія навінкі, як экшн "Чорная Пантэра" з сусвету Marvel і камедыя "Сэрцаед". А ў Дзень закаханых у сетцы Silver Screen стануць паказваць у 3D легендарны "Тытанік".

Гастрафестиваль, аўтарскія падарункі, фігуры ў парку

Нагадваем, што на тыдні 12-16 студзеня працягнуцца мерапрыемствы мінулага. У мінскіх кавярнях праходзіць гастрафестываль, дзе гатуюць "візітныя" напой і дэсерт за 6 рублёў.

У DreamLand працуе Парк чароўных ліхтароў — экспазіцыя з 40 святлодыёдных інсталяцый, якія запальваюць па вечарах. А ў ГЦ Galleria Minsk бясплатна даступны кірмаш "Гарошак Маркет" з аўтарскімі падарункамі да будучых святаў і не толькі.

Стужка навiн
0