13:47 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Гасцей папрасілі адключыцца ад сеткі Wi-Fi на момант спецыфічнага паказу, які пачаўся з тэхналагічных навін, а скончыўся пышнымі парыкамі і аплікацыямі анёлаў.

МІНСК, 26 лют — Sputnik. Квадракоптары прадэманстравалі калекцыю сумак брэнда Dolce & Gabbana ў Мілане. Гасцям прыйшлося чакаць сорак пяць хвілін, пакуль арганізатары праверылі, ці ўсе выканалі патрабаванне адключыцца ад сеткі.

Прадэманстраваныя дронамі сумкі сталі часткай новай калекцыі восень-зіма 2018-2019. Калекцыя пад назвай Fashion Devotion — абагаўленне моды дызайнерамі Даменіка Дольчэ і Стэфана Габана. У ёй ёсць анёлы, якія сышлі з палотнаў эпохі Адраджэння, і прычоскі ў стылі ракако, яркія ачкі ў стылі дыска і кажушкі "з зебры". Усё гэта перасыпана стразамі, "дыяментамі" і "алмазамі", упрыгожана "золатам", велізарнымі аплікацыямі, масіўнымі ланцугамі і пер'ем.

Коллекция Dolce & Gabbana носит название Fashion Devotion
© REUTERS / Tony Gentile / Alessandro Garofalo
Калекцыя Dolce & Gabbana носіць назву Fashion Devotion
Клатчи D&G усыпаны стразами, жакеты обшиты бахромой и золотой тесьмой
© REUTERS / Alessandro Garofalo
Клатчы D&G абсыпаныя стразамі, жакеты абабітыя махрамі і залатой тасьмой
Cумки в новой коллекции Дольче и Габбана - в руках, на дронах, в дизайне ткани, очков и украшений
© REUTERS / Tony Gentile / Alessandro Garofalo
Cумки в новой коллекции Дольче и Габбана - в руках, на дронах, в дизайне ткани, очков и украшений
Аппликации с ангелами, отсылающими к эпохе рококо - центральная тема коллекции
© REUTERS / Tony Gentile
Аплікацыі з анёламі адсылаюць да эпохі ракако - гэта цэнтральная тэма калекцыі
Шубка под зебру, обруч под зебру и даже костюм зебры
© REUTERS / Alessandro Garofalo / Tony Gentile
Шубка "пад зебру", абруч "пад зебру" і нават касцюм зебры
Парикам на показе D&G в Милане позавидовала бы сама Мария-Антуанетта
© REUTERS / Alessandro Garofalo
Парыкам на паказе D&G у Мілане пазайздросціла б сама Марыя-Антуанэта

Тыдзень моды ў Мілане праходзіць з 21 па 27 лютага. Мілан стаў адной з модных сталіц толькі ў 1979 годзе. Перш цэнтрам моды краіны лічылася Фларэнцыя.

Тэги:
дрон, D&G, Мілан, Італія

Галоўныя тэмы