14:25 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Халаднік, архіўнае фота

Тыдзень беларускай кухні стартаваў у Мінску

© Sputnik Людмила Янковская
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
4310

У рамках акцыі амаль восем дзясяткаў сталічных рэстаранаў і кафэ прапануюць гасцям беларускія стравы.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Тыдзень беларускай кухні стартаваў у панядзелак у 77 установах Мінска, паведамілі Sputnik у Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Акцыя "Тыдзень беларускай кухні" праходзіць у Мінску ўжо некалькі гадоў. У рамках гэтых дзён прыватныя і дзяржаўныя ўстановы сталіцы дадаюць у меню стравы нацыянальнай кухні — кожны раз новыя.

Так, у гэты раз у рамках тыдня беларускай кухні мінчанам і гасцям горада прапануюць салату з тварагом, халаднік на кефіры з бульбай, лапуны з грудзінкай, мачанку з блінамі і бярозава-мядовы напой.

Характэрна, што ў рамках акцыі цэны на гэтыя стравы ва ўсіх установах, якія далучыліся да тыдня беларускай кухні, аднолькавыя. Напрыклад, за напой папросяць два рублі, за халаднік — два з паловай, а за лапуны — сем рублёў.

Далучыліся ў гэты раз да акцыі 77 устаноў сталіцы. Яны самі аб'яўляюць аб нацыянальных навінках у меню ў сваіх рэкламах. Таксама можна падрабязней пра ўстановы даведацца на сайце ГУСР.

Тэги:
Тыдзень беларускай кухні, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы