Палатка вісела над прорвай: беларускія альпіністы скарылі Караўшын

© Photo : предоставлено БФАКаманда беларускіх альпіністаў на вяршыні 4810 (Адэса)
Каманда беларускіх альпіністаў на вяршыні 4810 (Адэса) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас узыходжання большасць начлегаў альпіністам прыйшлося правесці седзячы ці нават у падвешаным стане, проста над прорвай.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Група беларускіх альпіністаў падкіраўніцтвам Міхаіла Макеенкі здзейсніла ўзыходжанне на пік Адэса ў кыргызскай цясніне Караўшын па маршруце экстра-класа, які лічыцца адным з самых складаных.

У той час, калі ўся краіна перажывае за альпіністаў, верталёт якіх здзейсніў жорсткую пасадку на ледавік у Таджыкістане, стала вядома, што нашы спартсмены ўзышлі на вяршыню 4810 (Адэса) у цясніне Караўшын.

Цясніна Караўшын у Кыргызстане лічыцца "вышэйшым пілатажам" у сусветным альпінізме. Тут практычна вертыкальныя маналітныя сцены, а перапады вышынь перавышаюць 1000 метраў.

"Караўшын называюць азіяцкай Патагоніяй, тут няма простых альпінісцкіх маршрутаў. Пасля падзення жалезнай заслоны сюды прыязджае сусветная альпінісцкая і скалалазная эліта. Вяршыня 4810 (пік Адэса) — жамчужына гэтага раёна. Вышыня сцяны 1200 метраў, без бачнага рэльефу. Усе альпінісцкія маршруты тут — вышэйшых катэгорый цяжкасці", — распавёў Sputnik старшыня Беларускай федэрацыі альпінізму Аляксандр Гадлеўскі.

© Photo : предоставлено БФАНа ўсім маршруце - стромыя скалы, часам нават са зваротным вуглом нахілу
На всем маршруте - отвесные скалы, иногда даже с обратным углом наклона  - Sputnik Беларусь
На ўсім маршруце - стромыя скалы, часам нават са зваротным вуглом нахілу

Стромыя сцены настолькі крутыя, што адзіны варыянт бівака падчас узыходжання — сядзячы начлег ці нават у падвешаным стане — на скальных "паліцах" (так альпіністы называюць выступы, на якіх можна хоць неяк прымасціцца — Spunuik). А часам на ўбітых у скалу завесах замацоўваецца палатка або гамак, і альпіністы начуюць у падвешаным стане, проста над прорвай.

"На старце ў нас было на чацвярых 90 кілаграмаў амуніцыі, 36 літраў вады і 12 кілаграмаў ежы (разлічвалі на 8 дзён па 360 грам на чалавека ў дзень), у камандзе было трое беларусаў і расіянін Антон Кульпін", — распавёў Sputnik кіраўнік групы, брэсцкі альпініст Міхаіл Макеенка.

© Photo : предоставлено БФАБольшасць начлегаў падчас узыходжання альпіністы правялі седзячы
Большинство ночевок во время восхождения альпинисты провели сидя - Sputnik Беларусь
Большасць начлегаў падчас узыходжання альпіністы правялі седзячы

Маршрут, па якім адправіліся альпіністы, носіць імя Крыцука — ён упершыню па ім прайшоў, і мае катэгорыю складанасці 6-Б. Падымацца давялося па практычна стромых скал, часам нават з ухілам пад унутраным вуглом. Але самую вялікую небяспеку ўяўлялі "пёры" — выхады скальнай пароды, якія ў любы момант маглі адкалоцца — а гэта дзесяткі тон пароды.

"На першы начлег сталі на паліцы "Варежка". Доўга рабілі пляцоўку для другой палаткі, але ўсё роўна палова яе вісела над прорвай. Тут з-за непагадзі і складанасцяў па апрацоўцы маршруту нам давялося правесці тры ночы", — распавёў Макеенка.

У дзень альпіністам удавалася прасунуцца на 180 — 300 метраў. У гэтых месцах у канцы ліпеня, калі праходзіла ўзыходжанне, надвор'е не песціць — снег, мокрыя, абледзянелыя скалы. З-за надвор'я ўзыходжанне моцна зацягнулася.

© Photo : предоставлено БФАНачлег над прорвай
Ночевка над пропастью - Sputnik Беларусь
Начлег над прорвай

"На пляцоўцы ў 1,5 на 1,5 метра мы змаглі паставіць толькі тэнт ад палаткі і начаваць седзячы. А потым у чаканні надвор'я прыйшлося пасядзець так яшчэ суткі — ішоў шчыльны снег. Зрэдку выбіраліся толькі расцерці зацёклыя ногі", — успамінае альпініст.

Надвор'е ў гарах мяняецца так імкліва, што адпраўляючыся ўверх пад бясхмарным небам, праз паўгадзіны ўжо даводзілася спускацца — падымацца па ледзяной сцяне ужо было немагчыма. За лічаныя хвіліны цёплыя скалы могуць ператварыцца ў снежны цяжкапераадольнай схіл.

"Тры ночы нам давялося правесці седзячы. Таму калі пасля чарговага этапу ўздыму пад снегам, уручную, малатком і фіфамі расчышчаючы заледзянелыя расколіны, выбраліся на паліцу перад грэбнем — мы былі шчаслівыя. Тут можна паставіць 2 палаткі і спаць лежачы!" — успамінае Макеенка.

Але асабліва страшная ў гарах навальніца — жалеза пачынае "звінець і біць токам". У такія хвіліны, успамінае Макеенка, у скалы адваёўвалі літаральна сантыметры.

"Але калі мы ўсё-ткі падняліся на вяршыню, усе цяжкасці адразу забыліся. Над намі — бясконцы купал зорак, гэта вельмі прыгожа!" — успамінае альпініст.

Стужка навiн
0