Курынае яйка набрала рэкордную колькасць лайкаў у Instagram

© PexelsЯйкі
Яйкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Здымак звычайнага яйка на белым фоне, апублікаваны 4 студзеня ў Instagram, пазбавіў сусветнага рэкорду амерыканскую мадэль Кайлі Джэннер.

МІНСК, 14 сту - Sputnik. Фотаздымак курынага яйка стаў самым папулярным постам у Instagram за ўсю гісторыю сацсеткі, набраўшы за дзесяць дзён больш за 24 мільёны лайкаў.

Такім чынам, здымак звычайнага яйка, апублікаваны 4 студзеня на старонцы world_record_egg у Instagram, пазбавіў сусветнага рэкорду амерыканскую мадэль Кайлі Джэннер. Менавіта яна да гэтага моманту была ўладальніцай самай вялікай колькасці адзнак "падабаецца", якую набрала адна публікацыя.

Публикация от EGG GANG 🌍 (@world_record_egg)

Нагадаем, Джэннер падзялілася з падпісантамі здымкам свайго першага дзіцяці ў лютым 2018 года. Тады гэтая фатаграфія спадабалася больш чым 18 мільёнам карыстальнікаў.

Новы рэкардсмен - выява звычайнага яйка на белым фоне. Мяркуючы па назве старонкі, дзе апублікавана фота, яна створана спецыяльна дзеля таго, каб пабіць сусветны рэкорд. Акрамя мільёнаў лайкаў, гэты пост таксама набраў 999 тысяч каментароў.

Карыстальнікі тым часам варожаць, хто размясціў у Instagram гэта яйка і чаму гэтая спроба ўсталяваць рэкорд сапраўды спрацавала.

Стужка навiн
0