00:42 06 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Ёлка Sputnik у ГУМе раскажа аб навагодніх навінах з усяго свету на 33 мовах

Ёлка Sputnik у ГУМе раскажа аб навагодніх навінах з усяго свету на 33 мовах

© Sputnik
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
910

Наведвальнікі маскоўскага ГУМа і чытачы Sputnik змогуць даслаць на лічбавую ёлку свае навагоднія пажаданні.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Лічбавая ёлка міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik з навагоднімі навінамі з усяго свету вырасла на галоўнай плошчы Расіі. У гэтым годзе Sputnik адзначае сваё пяцігоддзе, і ўстаноўка інавацыйнага арт-аб'екта на 1-й лініі ГУМа стала падарункам масквічам і гасцям расійскай сталіцы ад імянінніка.

Што прынята падаваць на стол Новы год у Францыі і Італіі? Якая самая наведвальная рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў краінах СНД? Хто галоўны персанаж Новага года ў Камбоджы? Калі Дзеда Мароза пачалі запрашаць у дом у СССР? Дзе прыдумалі ёлачныя шары? Адказы на гэтыя і многія іншыя надзённыя пытанні, а таксама апошнія навіны з розных канцоў свету наведвальнікі ГУМа даведаюцца з бягучага радка, які акружае ёлку.

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, якое ўваходзіць у Медыягрупу "Россия сегодня", размаўляе на 33 мовах і дасканала ведае святочныя традыцыі ўсіх краін свету. Таму навіны і віншаванні будуць шматмоўным. Акрамя таго, наведвальнікі ГУМа і чытачы Sputnik і РІА "Новости" змогуць даслаць на елку свае навагоднія пажаданні. Для гэтага ім трэба будзе сачыць за нашымі навінамі.

"Sputnik размаўляе на 33 мовах, нашы карэспандэнты працуюць па ўсім свеце. Сюды, у цэнтр Масквы, таксама прыязджаюць турысты з розных краін, - адзначыў першы намеснік галоўнага рэдактара Міа "Россия сегодня" Сяргей Качаткоў. - Спадзяюся, ім будзе прыемна падысці да нашай ёлкі Sputnik, прачытаць віншаванні з Новым годам на сваёй роднай мове і даведацца, як адзначаюць гэтае свята ў розных краінах свету".

Унікальны інавацыйны арт-аб'ект Sputnik - частка праекта "Навагоднія ёлкі ў ГУМе на Краснай плошчы", які праводзіцца ўжо ў 12-ы раз. Па традыцыі кампаніі-партнёры галоўнай крамы краіны ператвараюць яе амаль на два месяцы ў казачны лес. Прагуляцца па ім усе жадаючыя могуць з 27 лістапада па 19 студзеня.

МІА "Россия сегодня" і Sputnik выступаюць інфармацыйнымі партнёрамі ГУМ-Катка, праекта "Навагоднія ёлкі ў ГУМе на Краснай плошчы" і ГУМ-Кірмашы.

Sputnik - адно з найбуйнейшых міжнародных СМІ, якое аб'ядноўвае мультымедыйныя краінавыя і рэгіянальныя інтэрнэт-сайты на 33 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне на рускай, англійскай, французскай і іншых мовах у больш чым 90 гарадах свету і ў інтэрнэце. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна пастаўляюць інфармацыю вядучым выданням па ўсім свеце на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі.

Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае больш за 60 мільёнаў наведвальнікаў у месяц, колькасць падпісчыкаў акаўнта Sputnik China ў Вэйбо перавышае 10,5 мільёна. У 22 рэдакцыйных цэнтрах па ўсім свеце ад Пекіна да Монтавідэа працуе звыш за тысячу чалавек дзясяткаў нацыянальнасцяў. Sputnik уваходзіць у Медыягрупу "Россия сегодня". Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.

Тэги:
Масква, Расія, Новы год, Sputnik, МІА "Россия сегодня"

Галоўныя тэмы