Падораны Лукашэнкам гадзіннік купілі больш чым за 1500 еўра

© Photo : Facebook / Сергей ПархоменкоПадораны Лукашэнкам гадзіннік купілі больш чым за 1500 еўра
Падораны Лукашэнкам гадзіннік купілі больш чым за 1500 еўра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 1997 годзе беларускі прэзідэнт падарыў расійскаму журналісту гадзіннік, які той выставіў на аўкцыён у пачатку студзеня.

МІНСК, 8 сту - Sputnik. Скончыўся аўкцыён, на якім расійскі журналіст Сяргей Пархоменка прадаваў падораны Аляксандрам Лукашэнкам гадзіннік.

Таргі пачаліся 1 студзеня з сумы ў 10 тысяч расійскіх рублёў (340 беларускіх), на 4 студзеня стаўкі падняліся да 50 тысяч (1700). У выніку гадзіннік сышоў за за 110 тысяч расійскіх рублёў (3740 беларускіх, або 1587 еўра).

Пераможца аўкцыёну - масквіч Яўген Стаханаў, генеральны дырэктар ТАА "Рамтепло", кампанія аказвае розныя паслугі, у тым ліку звязаныя з сістэмамі ацяплення, цепла-, вода- і электразабеспячэння.

Гадзіннік маркі "Прамень" Пархоменка, паводле яго слоў, атрымаў ад Лукашэнкі ў 1997 годзе, за той час журналіст яго ні разу не апранаў.

Стужка навiн
0