13:17 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
17620

Задаўшыся справядлівым пытаннем, што ж цяпер рабіць з рублямі, карэспандэнт Sputnik праявіла карысталюбства і высветліла, як сотню беларускіх рублёў памяняць на некалькі амерыканскіх даляраў.

Алена Васільева, Sputnik

Амерыканскія інтэрнэт-крамы поўныя Беларуссю і асабліва — беларускімі банкнотамі. Інтэрнэт-крама Amazon.com прапануе набыць беларускі грашовы заапарк узору 1992 года. Нашых рарытэтных "зайчыкаў" і "вавёрачак" амерыканцы распрадаюць па дваццаць сем даляраў за звера. Абменны курс радуе: за адну банкноту з ласём — дваццаць сем з Джорджам Вашынгтонам.

Яшчэ нядаўна на сайце можна было набыць поўную калекцыю з васьмі банкнот з выявамі зубра, вавёркі, мядзведзя, лася, рысі, ваўка, бабра і, вядома, знакамітага зайчыка ўсяго за дзесяць даляраў, але нейкі ананімны калекцыянер увёў зайца прама з-пад носа карэспандэнта Sputnik.

Беларускія грошы
© Sputnik
Беларускія грошы

Ледзь танней абыдуцца навейшыя беларускія банкноты. Дзеючыя грашовыя знакі Беларусі прадаюцца за 15 даляраў — у камплект уваходзіць пяць банкнотаў па пяцьсот рублёў, пяць — па сто і яшчэ пяць састарэлых пяцідзесяцірублёвых банкнот з брэсцкай крэпасцю на рэверсе.

Беларускімі грашовымі знакамі асабліва поўніцца інтэрнэт-аўкцыён e-bay — тут удалося знайсці нават унікальную прапанову ўпакоўкі з тысячы пяцісотрублёвых беларускіх банкнотаў узору 2000 года. Кошт камплекта — 130 даляраў. Гэта значыць, 500 тысячаў дзеючых рублёў прадаюць за паўтары сотні даляраў. У апошні раз такі курс даляру ў нас быў у 2010 годзе.

Прапанова беларускіх грошай на e-bay
© Sputnik
Прапанова беларускіх грошай на e-bay

Тут жа можна набыць і тых самых ваўкоў і вавёрак, за якія на Amazon просяць амаль трыццаць даляраў, адносна танна — калекцыю з сотні ваўкоў аддаюць за 15 даляраў. Чатыры банкноты з ласём (25 рублёў), вавёркай (100 рублёў), мядзведзем (50 рублёў) і зубрам (сотня) за якіх паўтара даляру.

Ёсць і менш выгадныя прапановы: за трохрублёвага бабра з гербам "Пагоня" на рэверсе інтэрнэт-крама патрабуе тры даляру. Затое "Пагоню" даставяць з амерыканскага штата Арэгон. Яшчэ даражэйшы — адзін мільён беларускіх рублёў узору 1999 года. Мяркуецца, што за адну рарытэтную беларускую банкноту калекцыянеры заплацяць пятнаццаць менш рарытэтных амерыканскіх даляраў.

Дарэчы, актыўней за ўсіх беларускімі банкнотамі цікавяцца нумізматы з Швейцарыі і Іспаніі.

Так за нейкіх дваццаць гадоў імкліва вырасла цана на беларускія грошы. Так што ёсць усе шанцы, што некалі і сённяшні беларускі рубель стане даражэй амерыканскага даляру. Засталося крыху пачакаць.

По теме

У Беларусі з'явяцца манеты
Тэги:
E-bay, Amazon.com, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы