13:50 16 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
Тэракты ў Парыжы (8)
52 0 0

Лайнеры французскай авіякампаніі, якія ляцелі з ЗША ў Францыю, былі экстрана перанакіраваны ў амерыканскія аэрапорты з-за ананімнага званка пра бомбы на борце.

МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Два самалёты авіякампаніі Air France, якія рухаліся рэйсамі з Вашынгтона і Лос-Анджэлеса, былі вымушаныя змяніць курс у сувязі з ананімнымі званкамі пра бомбы на борце лайнераў, паведаміў амерыканскі тэлеканал CNN.

Лайнер А-380, які ляцеў з Лос-Анджэлеса ў Францыю з 497 пасажырамі, быў перанакіраваны ў аэрапорт Солт-Лэйк-Сіці пасля званка пра бомбу, другі самалёт, Boeing 777, які рухаўся з Вашынгтона ў Парыж, прызямліўся ў аэрапорце Галіфакс. На борце лайнера знаходзіліся 287 пасажыраў.


Паведамляецца, што абодва самалёты здзейснілі паспяховую пасадку, пасажыры былі неадкладна эвакуіраваны з самалётаў. Праваахоўныя органы Францыі ўдакладняюць асобу ананімнага "мінёра".

У пятніцу, 13 лістапада, у Парыжы адбылася серыя тэрактаў. Невядомыя адкрылі стральбу ў адным з рэстаранаў, тры выбухі прагучалі ў непасрэднай блізкасці ад стадыёна "Стад дэ Франс", дзе праходзіў таварыскі матч футбольных каманд Францыі і Германіі, на якім прысутнічаў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд. Акрамя таго, на рок-канцэрце ў тэатры "Батаклан" невядомыя захапілі закладнікаў. Загінула 132 чалавекі, каля 300 атрымалі раненні.

Тэмы:
Тэракты ў Парыжы (8)
Тэги:
бомба, Air France, ЗША, Францыя, Увесь свет

Галоўныя тэмы