05:48 23 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.16
Грузавікі на КПП

ДМК увёў новую сістэму ўліку пропуску праз мяжу

© Sputnik / Виктор Толочко
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Аўтаматызаваная сістэма ўведзена на шасці пунктах пропуску, цяпер у іх можна не выкарыстоўваць папяровыя кантрольныя талоны.

МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Аўтаматызаваная сістэма ўліку пропуску праз мяжу ўведзена ў рэжым эксплуатацыі ў шасці пунктах пропуску, паведамілі Sputnik у прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі.

Сістэма створана на аснове, якая функцыянуе ў мытных органах аўтаматызаванай падсістэмы "Транзіт Мытнага саюза". Забяспечана яе ўзаемадзеянне з інфармацыйнай сістэмай пагранічных органаў і іншымі аўтаматызаванымі сістэмамі і комплексамі пунктаў пропуску.

"Аўтаматызаваная сістэма ўліку пропуску фізічных асоб, транспартных сродкаў і тавараў з чэрвеня гэтага года ўведзена ў рэжым доследнай эксплуатацыі ў аўтадарожных пунктах пропуску "Прывалка", "Грыгараўшчына", "Беняконі", "Пясчатка", "Дамачава" і "Казловічы". У дадзеных пунктах пропуску адменена выкарыстанне папяровых кантрольных талонаў", — распавялі ў прэс-службе ДМК.

Як патлумачыў у гутарцы з карэспандэнтам Sputnik намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій мытнай статыстыкі і аналізу Вячаслаў Зотаў, гэтая тэхналогія дазваляе ўдасканаліць працэс праходжання мяжы, зрабіць яго больш аўтаматызаваным, сучасным і зручным.

Паводле яго слоў, створаная адмыслова кампутарная праграма сама распазнае рэгістрацыйны нумар аўтамабіля і ўносіць дадзеныя аб ім у электронны часопіс. У далейшым ў гэты ж часопіс уносіцца інфармацыя аб праходжанні памежнага і мытнага кантролю, і дадзеныя звесткі выкарыстоўваюцца супрацоўнікам памежнай службы пры прыняцці рашэння аб выпуску транспартнага сродку з пункта пропуску.

Тэги:
Аўтамабілі, ДМК РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы