10:07 31 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.33
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Калі тарыфы адвязаць ад курсу долара, энергетыкі будуць несці вялізныя страты, гэтая мера ўжываецца толькі ў крызісных сітуацыях для падтрымкі прадпрыемстваў.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Прывязка ўнутраных тарыфаў на электраэнергію і прыродны газ для прадпрыемстваў прамысловасці захаваецца, адмаўляцца ад яе не плануецца, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

"Ці не будуць у нас распачатыя такія крокі, гэтае пытанне некалькі разоў абмяркоўвалася ва ўрадзе. Гэта надзвычай шкодна для энергасістэмы", — сказаў Сямашка, адказваючы ў чацвер на пытанні дэпутатаў у авальнай зале Беларускага парламента.

Ён заўважыў, што Беларусь плаціць за імпарт нафты і газу ў доларах і расійскіх рублях, пры гэтым улічваецца не толькі кошт саміх энерганосьбітаў, але і тарыфы на транзіт, кіраўнічыя выдаткі і выдаткі Газпрама. Усе гэтыя плацяжы таксама ідуць у валюце.

"Вы ведаеце пра нашы эканамічныя калапсы, дэвальвацыю і ўсё гэта. Гэтыя калапсы паставяць наша Мінэнерга перад пагрозай невыканання сваіх абавязацельстваў, а яно і так набрала крэдытаў на 750 мільёнаў долараў", — сказаў Сямашка, заўважыўшы, што гаворка ідзе не пра інвестыцыйныя крэдыты, а пра крэдыты на бягучую дзейнасць.

Сямашка падкрэсліў, што адвязка тарыфаў на энэргарэсурсы ад курсу долара павінна ўспрымацца толькі як часовая мера падтрымкі дзяржавай прадпрыемстваў. "У складанай сітуацыі мы ідзем на частковую адвязку ад долара, калі бачым, што назапашваюцца даўгі. Мы зафіксавалі на 1 студзеня 2016 году пазыкі прадпрыемстваў у беларускіх рублях і сказалі, што пагасіць іх трэба да канца 2017 года, а ўсе выдаткі ад дэвальвацыі возьме на сябе Мінэнерга. Вось гэта падтрымка", — патлумачыў віцэ-прэм'ер.

Тэги:
Энергетычны рынак, Урад Беларусі, Уладзімір Сямашка, Мінск

Галоўныя тэмы