20:31 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Хуткая дапамога

Медыкі: непрытомнасцяў праз спякоту было на 66% больш, чым звычайна

© Sputnik / Виктор Толочко
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

На мінулым гарачым тыдні з цеплавымі і сонечнымі ўдарамі да лекараў звярнуліся 17 мінчан, а з сонечнымі апёкамі – 34.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Больш за 50 мінчан пацярпелі ад спёкі за мінулы тыдзень, паведаміў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.

Мінулы тыдзень у Беларусі выдаўся незвычайна гарачым: слупок тэрмометра днём паднімаўся вышэй за 30 градусаў. Паводле інфармацыі сталічных лекараў, з 25 чэрвеня па 3 ліпеня з цеплавымі і сонечнымі ўдарамі да іх звярнуліся 17 жыхароў сталіцы, з сонечнымі апёкамі — 34, з іх дастаўлены ў стацыянар 25 чалавек.

"За перыяд складаных метэаралагічных умоў лекары хуткай медыцынскай дапамогі абслужылі 12.574 выкліку. Знізілася колькасць зваротаў з нагоды высокага артэрыяльнага ціску. У той жа час на 66% павялічылася колькасць скаргаў у сувязі з непрытомнасцямі. Зафіксавана 176 выпадкаў такіх станаў. На 7% больш зарэгістравана выклікаў ад пацыентаў з вострым парушэннем мазгавога кровазвароту. Часцей за дапамогай звярталіся таксама людзі, якія пакутуюць на хранічную ішэмічную хваробу — 1.192 выпадкi", — паведаміў Юркевіч, яго словы прыведзены на сайце Мінгарвыканкама.

Па словах прадстаўніка камітэта, у святочныя дні медыцынская служба горада працавала ў штатным рэжыме, цяжкіх сітуацый не зафіксавана.

Бягучы тыдзень, паводле інфармацыі сіноптыкаў, чакаецца больш прахалодным і дажджлівым.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы