01:02 24 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка

Латушка: у адносінах з Францыяй ствараем сістэму ўзаемадзеяння

© Sputnik / Виктор Толочко
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
6810

Форум рэгіёнаў Беларусі і Францыі пройдзе да канца года і будзе прысвечаны 40-годдзю адносін паміж Менскам і Ліёнам.

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Беларусь стварае новую сістэму ўзаемадзеяння з Францыяй, заявіў у панядзелак журналістам пасол рэспублікі Павел Латушка.

Семінар для кіраўнікоў дыпламатычных місій праходзіць у Мінску, спецыяльна для ўдзелу ў ім у Беларусь прыехалі супрацоўнікі прадстаўніцтваў рэспублікі за мяжой. Паслы і дыпламаты абмяркуюць развіццё знешняй палітыкі, а асабліва — знешняга гандлю.

"Ужо створаны дзве рабочыя групы па ўзаемадзеянню з Францыяй — па турызме і ахове навакольнага асяроддзя. Мы ствараем сістэму ўзаемадзеяння. Спадзяюся, што ў перспектыве будзем пашыраць тэмы супрацоўніцтва", — распавёў Латушка.

Дыпламат падкрэсліў, што сёння "фактычна размарожаныя" адносіны паміж Мінскам і французскім Ліёнам.

"Плануем правесці форум рэгіёнаў у Мінску ў бягучым годзе. Ён будзе прысвечаны 40-годдзю адносін з Ліёнам. Хочам падняць узровень міжрэгіянальнага супрацоўніцтва на ўзровень кіраўніцтва абласцей", — дадаў пасол.

Прасоўвае беларускае пасольства і нацыянальную культуру — рэгулярна праводзіць тэматычныя мерапрыемствы. "Гэта дае больш станоўчай інфармацыі пра Беларусь — у тым ліку і бізнесу", — сказаў на заканчэнне Латушка.

Тэги:
Дыпламатыя, Павел Латушка, Францыя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы