Лукашэнка: ва ўзаемадачыненнях з РФ ёсць нюансы, якія насцярожваюць

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідэр шкадуе пра развал Савецкага Саюза і пра тое, што высновы з памылак, якія прывялі да гэтага, па сёння не зробленыя.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб тым, што кіраўніцтва рэспублікі насцярожваюць некаторыя нюансы ва ўзаемадачыненнях з Расіяй.

У аўторак кіраўнік дзяржавы прыняў старшыню цэнтральнага камітэта КПРФ і кіраўніка фракцыі гэтай партыі ў Дзярждуме Расіі Генадзя Зюганава.

"Што да нашых адносінаў з Расіяй, я выкажу свой пункт гледжання. Хоць мы і прасунуліся наперад, ёсць нюансы, якія насцярожваюць — і нас, кіраўніцтва краіны, і вельмі крыўдзяць людзей", — сказаў Лукашэнка, прымаючы Зюганава.

У адказ на гэта лідэр КПРФ адзначыў, што краінам варта цясней кааперавацца ў прамысловасці. "Калі б менш мы гандляваліся па коштах на нафту, газ, малако, а думалі б аб кааперацыі, нам бы не было роўных, мы былі б канкурэнтаздольныя", — сказаў ён.

Зюганаў высока ацаніў магчымасці і тэхнічны патэнцыял найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў — МАЗ і МТЗ, а таксама беларускі досвед у развіцці сельскай гаспадаркі і стварэнні аграгарадкоў. Ён дадаў, што многае з гэтага вопыту КПРФ пераняла і выкарыстоўвае ў сваіх сацыяльных праграмах.

Лукашэнка ў размове адзначыў, што шкадуе пра развал Савецкага Саюза, а таксама пра тое, што высновы з памылак, якія прывялі да гэтага, не былi зроблены.

"Мы страцілі краіну, але самае страшнае — мы страцілі сістэму, якую адпрацоўвалі дзесяцігоддзямі і якой не было роўнай у свеце. Трэба было шліфануць яе і дапрацаваць, на гэта спатрэбілася б гадоў пяць, і мы былі б зусім іншай дзяржавай", — сказаў беларускі прэзідэнт.

"Пасля развалу СССР, калі б мы захавалі тое, што трэба захаваць, і зрабілі б высновы з памылак, а іх было няшмат. Але мы гэтага не зрабілі, такія ў нас былі бацькі", — дадаў Лукашэнка.

Стужка навiн
0