Вежы Гедыміна ў Вільні пагражае разбурэнне

© Flickr / Ville MisakiВежа Гедыміна на Замкавай гары ў Вільні
Вежа Гедыміна на Замкавай гары ў Вільні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Плошча размытага ў лютым грунту на паўночным схіле Замкавай гары ў сталіцы Літвы працягвае павялічвацца.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус не выключыў, што ў сувязі з разбурэннем Замкавай гары, на якой размешчана Вежа Гедыміна, можа быць аб'яўлена надзвычайная сітуацыя.

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс - Sputnik Беларусь
Падарожныя нататкі пра рэстаўрацыю і "плач па руінах"

Лютаўскія дажджы выклікалі апоўзень на паўночнай частцы схілу гары, зараз плошча размыву працягвае павялічвацца. Напярэдадні міністр культуры Літвы Шарунас Біруціс звярнуўся да мэра Вільні з заклікам абвясціць аб надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з небяспечным станам гары, які пагражае разбурэннем вежы Гедыміна.

© Sputnik / Александр ЛиповецСхіл пад вежай Гедыміна на Замкавай гары ў Вільні разбураецца
Склон под башней Гедимина на Замковой горе в Вильнюсе обрушается - Sputnik Беларусь
Схіл пад вежай Гедыміна на Замкавай гары ў Вільні разбураецца

"Я лічу, што гара Гедыміна ў небяспечным стане. Гэта не з'яўляецца надзвычайнай сітуацыяй, але няўзброеным вокам відаць, што гэта небяспечная сітуацыя. Калі міністэрству культуры неабходна абвясціць аб надзвычайнай сітуацыі, вядома, гэта будзе зроблена", — сказаў Шымашус журналістам.

Згодна з канчатковым планам правядзення аднаўленчых работ на гары прадугледжана выдаткаванне з бюджэту 380 тысяч еўра. Аднак, на думку Бірутыса, гэтых сродкаў будзе недастаткова.

Вышыня Замкавай гары складае каля 40 метраў. Апоўзні на ёй здараліся і раней: так, у 1396 годзе праз тое, што з заходняга боку горы абрынуўся грунт, загінулі 15 чалавек. Для ўмацавання глебы на гары ў XVI стагоддзі была ўзведзена ўмацавальная сцяна.

Стужка навiн
0