00:39 18 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
37 0 0

Экс-міністр унутраных спраў Юрый Захаранка знік 17 гадоў таму, але нябожчыкам яго не прызнаюць; як вынік яго сям'я не можа распараджацца яго маёмасцю, а 92-гадовая маці не атрымлівае дапамогу, прадугледжаную пры страце карміцеля.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Ульяна Захаранка, маці зніклага 17 гадоў таму экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, падала скаргу ў Мінскі гарадзкі суд на пастанову суда Кастрычніцкага раёна Мінска, які не задаволіў яе просьбу прызнаць сына памерлым. Разгляд скаргі адбудзецца 1 жніўня.

"Гэта нармальная юрыдычная практыка, калі пасля трохгадовай адсутнасці чалавека і інфармацыі аб ім, ён прызнаецца памерлым. Гэта неабходна для сваякоў, для забеспячэння іх маёмасных, спадчынных і сацыяльных правоў", — патлумачыла Sputnik кіраўнік зарэгістраванага ў Вільні "Беларускага дакументацыйнага цэнтра" Раіса Міхайлоўская.

Праваабаронца нагадала, што Ульяне Рыгораўне Захаранка 92 гады, яна атрымлівае сціплую пенсію, і ўсе гэтыя гады была пазбаўленая магчымасці атрымліваць дадатковую фінансавую дапамогу, прадугледжаную ў выпадку страты карміцеля.

"Акрамя таго, засталася маёмасць, зарэгістраваная на Юрыя Захаранку, якой ні яна, ні сям'я Захаранкі, жонка і дзве дачкі, не могуць распараджацца", — падкрэсліла Міхайлоўская.

Пры гэтым праваабаронца нагадала, што іншых вядомых асоб, зніклых пры падобных абставінах, беларускія суды прызналі памерлымі.

"Гэта нармальная практыка, але ў дачыненьні да сям'і Захаранкі яна чамусьці не працуе", — заўважыла Міхайлоўская. Прадстаўляць інтарэсы маці экс-міністра ў судзе будзе адвакат. Ульяна Рыгораўна ва ўзросце і не зможа прыехаць у Мінск.

"Мне шмат гадоў, рабіць усё трэба хутка", — прыводзяць словы Ульяны Захаранкі на сайце БДЦ.

Тэги:
Судовая сістэма, Юры Захаранка, Беларусь

Галоўныя тэмы