Акцыю "Аднавім лясы разам!" перанеслі праз сухое надвор'е

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкСаджанцы хвойніку
Саджанцы хвойніку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэтае рашэнне прынята з-за прагнозу сіноптыкаў: у першай палове верасня ў Беларусі чакаецца сухое і цёплае надвор'е – пры такіх умовах садзіць дрэвы нельга.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі прыняло рашэнне перанесці на нявызначаны тэрмін акцыю па пасадцы лесу пасля ліпеньскага ўрагану, паведамілі Sputnik у прэс-службе ведамства.

Планавалася, што акцыя пройдзе 10 верасня: грамадзян заклікалі дапамагчы лесаводам пасадзіць лес на ўчастках лясных масіваў, якія былі пашкоджаныя ў выніку праходжання разбуральнага ўрагану 12-13 ліпеня.

Посадка лесу - Sputnik Беларусь
Мінлясгас кліча беларусаў саджаць лес пасля ліпеньскага ўрагану

"Дабраахвотную акцыю "Аднавім лясы разам!" давядзецца перанесці на нявызначаны тэрмін, пакуль надвор'е не стане спрыяльным", — сказалі ў міністэрстве.

Там таксама падкрэслілі, што гэтае рашэнне прынята з-за прагнозу сіноптыкаў: у першай палове верасня ў Беларусі чакаецца сухое і цёплае надвор'е — пры такіх умовах садзіць дрэвы нельга: сеянцы і саджанцы папросту засохнуць.

Паводле дадзеных Мінлясгаса таксама пераносіцца стварэнне новых лясоў у цэлым па рэспубліцы, запланаванае на пачатак верасня. Суразмоўцы Sputnik адзначылі, што пра новую дату правядзення акцыі будзе паведамлена дадаткова.

Больш за ўсё ад ліпеньскага ўрагану пацярпела Мінскае ДВЛГА — там вецер паваліў лес на больш чым 11 тысячах гектараў. Сярод пацярпелых рэгіёнаў апынулася таксама Віцебшчына (Аршанскі і Талачынскі лясгасы), а таксама Гомельская вобласць (Мазырскі лясгас).

Стужка навiн
0