06:02 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Александр Лукашенка робіць свой выбар

Прэзідэнт Беларусі прагаласаваў на "ўчастку нумар адзін"

© Sputnik / Виктор Толочко
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
Ход Парламенцкіх выбараў-2016 (7)
712

Падчас сустрэчы з кіраўніком Цэнтрвыбаркама ў пачатку гэтага тыдня Лукашэнка прызнаўся, што таксама хацеў бы галасаваць датэрмінова, але калі ён гэта зробіць – "перавернецца свет".

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем прыбыў на выбарчы ўчастак №509 Старавіленскай выбарчай акругі горада Мінска, размешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. На гэтым участку, які СМІ называюць "участкам нумар адзін", прэзідэнт традыцыйна галасуе падчас выбараў у краіне.

Лукашэнка павітаў членаў камісіі, прад'явіў пашпарт, распісаўся ў спісах выбаршчыкаў і атрымаў бюлетэнь, зрабіў свой выбар і апусціў бюлетэнь у скрыню для галасавання, перадае карэспандэнт Sputnik з месца падзей.

Голосование на на избирательном участке №509 Старовиленского избирательного округа №105 Минска
© Sputnik / Виктор Толочко
Галасаванне на выбарчым участку №509 Старавіленскай выбарчай акругі №105 г. Мінска

Звычайна бюлетэнь у скрыню апускаў малодшы сын прэзідэнта, аднак у 2016 годзе беларускі лідэр адмовіўся ад гэтай традыцыі. Хоць іншыя выбаршчыкі, прыпісаныя да гэтага ўчастку, прыйшлі ў дзень галасавання з дзецьмі і з задавальненнем пазіравалі з імі перад шматлікімі фота- і відэакамерамі беларускіх і замежных журналістаў.

Кіраўнік дзяржавы меў магчымасць аддаць голас за аднаго з пяці кандыдатаў, сярод якіх вядомая беларуская спявачка Ірына Дарафеева, неаднаразовы ўдзельнік прэзідэнцкіх выбарчых кампаній Віктар Цярэшчанка, а таксама сын экс-кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў Андрэй Козік.

Пасля прэзідэнт пагутарыць з беларускімі і замежнымі журналістамі. На ўчастку сабралася каля 70 прадстаўнікоў СМІ.

Тэмы:
Ход Парламенцкіх выбараў-2016 (7)
Тэги:
Нацыянальныя выбары, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы