04:09 21 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.23
Брытанскі поп-выканаўца Джордж Майкл

Джордж Майкл памёр у сваім доме на 54-м годзе жыцця

© REUTERS / Stefan Wermuth/File Photo
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Паводле інфармацыі СМІ, прычынай смерці знакамітага спевака магла стаць сардэчная недастатковасць.

МІНСК, 26 сне — Sputnik. Сусветна вядомы брытанскі спявак Джордж Майкл (сапраўднае імя Ёргас Кірыакас Панаёту) памёр у сябе дома ў Оксфардшыры ў калядныя выходныя, яму было 53 гады, перадае Sputnik International.

Паведамляецца, што поп-спявак быў знойдзены мёртвым у сваім ложку. Паліцыя выключыла гвалтоўную смерць, а шэраг брытанскіх СМІ мяркуюць, што верагоднай прычынай смерці Джорджа Майкла магла стаць сардэчная недастатковасць.

Свае спачуванні ў сацсетках ужо выказала шмат музыкаў, у іх ліку брытанскі выканаўца Элтан Джон, экс-вакаліст Oasis Ліам Галахер, амерыканскі кантры-спявак Раян Адамс і іншыя.

За час кар'еры Джорджа Майкла, які лічыцца адным з самых паспяховых поп-выканаўцаў, было прададзена каля ста мільёнаў яго пласцінак і дыскаў. Найбольш папулярнымі сінгламі спевака сталі Last Christmas, Wake me up before you go-go і Do not let the sun go down on me, запісаная разам з Элтанам Джонам.

Пяць гадоў таму Джордж Майкл перанёс цяжкую форму пнеўманіі, у выніку чаго ён адмяніў шэраг выступаленняў. Для лячэння спявак быў падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, што магло прывесці да страты голасу.

Тэги:
Джордж Майкл, Велікабрытанія

Галоўныя тэмы