05:05 16 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Загадчыца паліклінікі Алена Курашэвіч ля падораных карцін

Гомельская мастачка падарыла карціны дзіцячай паліклініцы

© Фото: "Советский район", Вячеслав Коломиец
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
2420

Работы ўдзельнічалі ў праекце Гомельскай абласной бібліятэкі, прысвечаным Дню беларускага пісьменства.

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Фае філіяла №3 Цэнтральнай гарадской дзіцячай паліклінікі Гомеля ўпрыгожылі карціны мясцовай мастачкі. Іх установе падарыла сама аўтар, мама адной з пацыентак, паведамляе газета "Советский район".
— Іх павесілі на паверсе, дзе дзеці праходзяць аднаўленчае лячэнне. Карціны дапамагаюць ім забыцца на хваробы, што таксама вельмі важна. Мы ж стараемся не толькі лячыць, але і духоўна ўзбагачаць. Хочам, каб нашым маленькім пацыентам ў сценах паліклінікі было не страшна, а ўтульна, — распавяла загадчыца Алена Курашэвіч.

Серыю з 10 карцін, якая раскрывае тэму любові да кнігі, стварыла Наталля Заўтрыкава. Работы ўдзельнічалі ў праекце Гомельскай абласной бібліятэкі, прысвечаным Дню беларускага пісьменства, а таксама Ночы бібліятэк. Выкананы яны з бісеру, паперы, нітак, дрэва і іншых матэрыялаў, сярод якіх пераважаюць натуральныя.

Карціны мастачкі Наталлі Заўтрыкавай
Карціны мастачкі Наталлі Заўтрыкавай

Калі Наталля стварала карціны для праекта,адразу прыйшла ідэя падарыць іх якой-небудзь ўстанове, звязанай з дзецьмі. На паліклініцы спынілася яшчэ і таму, што побач знаходзіцца царква, а ў "кніжным" цыкле прысутнічае тэма духоўнасці.

Гэтая калекцыя стала працягам папярэдніх, якія выкананы ў тэхніцы "тэра", гэта значыць цалкам з прыродных матэрыялаў. А пачалося захапленне ў 2010 годзе, калі Наталля Заўтрыкова гасцявалі ў сяброўкі ў іншым горадзе.

Нядаўна ў фае ДК чыгуначнікаў у рамках выставачнага праекта "Зімовыя святы" адкрылася новая выстава Наталлі Заўтрыкавай "З чыстага вытоку". Яна будзе доўжыцца да 22 студзеня 2017 года.

Тэги:
мастацтва, Дабрачыннасць, Наталля Заўтрыкава, Гомель
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы