06:20 28 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Здымкі кінастужкі Сляды на вадзе

"Сляды на вадзе" - кіно пра гераічную барацьбу міліцыі з бандытамі

© Фото: Архіў Аляксандра Анісімава
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
13350

Беларускія кінематаграфісты гатовыя прадставіць гледачам экшн і драму ў займальным спалучэнні.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. У бліжэйшы час на шырокія экраны выходзіць беларускі фільм "Сляды на вадзе". Творчым падмуркам для кінастужкі стала кніга прфесара, доктара гістарычных навук палкоўніка міліцыі ў адстауцы Мікалая Ільінскага "У надзвычайнай сітуацыі — знішчыць". Сюжэт заснаваны на рэальных падзеях, якія распавядаюць пра барацьбу беларускай міліцыі з бандытызмам у пасляваенныя гады. Спецыяльна для Sputnik рэжысёр фільма Аляксандр Анісімаў распавёў пра фільм і яго герояў.

Здымкі кінастужкі Сляды на вадзе
© Фото: Архіў Аляксандра Анісімава
Аляксандр Анісімаў на здымачнай пляцоўцы

— Аб чым вядзецца апавяданне ў вашай кінастужцы, што чакае гледачоў у кінатэатрах?

— Фільм пра гераічнае супрацьстаянне міліцыі з бандытамі ў пасляваенныя гады. Вядома, што з 1944 па 1953 гады загінула 240 супрацоўнікаў міліцыі. Кінастужка прысвечана гэтаму супрацьстаянню з бандытызмам на тэрыторыі Беларусі.

Спадзяюся, что карціна будзе цёпла прынятая супрацоўнікамі міліцыі, таму што яны чакаюць яе, фільм здымаўся спецыяльна да 100-годдзя беларускай міліцыі.

Гэтае кіно не нясе толькі забаўляльны аспект, але і выхаваўчы. Любы малады чалавек, паглядзеўшы фільм, прасякнецца гісторыяй таго часу. Мы падабралі дакладныя касцюмы і антураж, што дазволіла перадаць атмасферу той эпохі.

Здымкі кінастужкі Сляды на вадзе
© Фото: Архіў Аляксандра Анісімава
На другім плане атрад беларускай міліцыі

— У фільме "Слёзы на вадзе" задзейнічаны выключна беларускія акцёры і здымачны склад. Скажыце, калі ласка, гэта свядомы або вымушаны выбар?

— Абсалютна свядомы выбар. Я адмыслова пайшоў на гэта, каб даказаць, што ў Беларусі таксама можна здымаць вельмі добрае кіно. Арцём Курэнь, Вераніка Пляшкевіч, Пётр Юрчанкоў — гэта выдатныя акцёры, якіх я б асабліва адзначыў.

Яны выконвалі ролі галоўных герояў. Мы з імі сутыкаліся на здымачнай пляцоўцы кожны дзень. Гэта абсалютна прафесійныя артысты, з якімі, калі будзе магчымасць, я абавязкова буду працаваць.

 

Здымкі кінастужкі Сляды на вадзе
© Фото: Архіў Аляксандра Анісімава
Пачатак здымачнага працэсу

— Як склаўся Ваш творчы саюз з аўтарам кнігі Мікалаем Ільінскім?

— Мне давялося падхапіць працу ўжо на той стадыі, калі сцэнар быў гатовы. Мне неабходна было хутка перапрацаваць сцэнар Канчалоўскага пад сябе і адразу пачаць працу.

Калі я ўжо здымаў, Мікалай Ільінскі прыехаў да мяне на пляцоўку, і мы пасябравалі. Мы ператэлефаноўваліся практычна кожны дзень: я яму расказваў пра працу, ён мне нешта падказваў.

Ён у прадчуванні таго, якім будзе фільм, і ўпэўнены, што складзецца добра.

— Фільм, прысвечаны стагоддзю беларускай міліцыі, а чаго чакаць ад яго гледачу: гэта будзе экшн або, можа быць, драма?

— Гэта будзе і драма і экшн у спалучэнні. Да нашага фільма ўжо была "Ліквідацыя", "Чорная котка" і знакаміты Шарапаў. Усе гэтыя сюжэты і героі пасляваенныя пераклікаюцца. Вельмі цяжка было знайсці ў гэтым нешта сваё і зрабіць гісторыю.

Нягледзячы ні на што нам удалося праціснуцца скрозь гэты стос ужо сыграных роляў. У нас атрымаўся арыгінальны матэрыял цалкам беларускі па сваёй сутнасці. Мы кіраваліся выключна раманам Ільінскага пра беларускіх міліцыянтаў.

Здымкі кінастужкі Сляды на вадзе
© Фото: Архіў Аляксандра Анісімава
Сцэна нападу бандытаў на вёску

— Калі гледачы змогуць убачыць фільм на вялікіх экранах?

— Мяркуецца, што 21 лютага адбудзецца прэм'ера ў кінатэатры "Масква", а 23 лютага ён выйдзе ў пракат. Стагоддзе беларускай міліцыі святкавацца будзе 4 сакавіка, і плануем пачаць пракат некалькі раней. Затым на экраны крыху пазней выйдзе і тэлевізійны варыянт.

Фільм зняты намі ў самыя кароткія тэрміны. Гэта быў бы нонсэнс нават для Расіі. За чатыры месяцы мы зрабілі поўнаметражную карціну.

— Ці плануеце вы пракатны лёс для свайго фільма?

Я на гэта шчыра спадзяюся. На юбілеі майго настаўніка Віктара Турава мы размаўлялі з Мікалаем Бурляевым на гэту тэму. Папярэдне мы хацелі б паказаць стужку на фестывалі "Залаты Віцязь".

Гэтым шчыльней будзе займацца непасрэдна кінастудыя.

— Можа, сярод усіх персанажаў фільма ў Вас ёсць асабліва ўпадабаны?

— Для рэжысёра ўсе героі любімыя. Палюбіўся герой Пятра Юрчанкова, але я не раскажу вам нічога. Інакш глядзець будзе нецікава (смяецца). Таленавітая артыстка Вераніка Пляшкевіч грае ў фільме польку Сабіну. Мы атрымалі сапраўдную асалоду, пачуўшы, як яна загаварыла па-польску ў вобразе, быццам яна нарадзілася і жыла ў Польшчы. Гэта было вельмі арганічна. Яе персанаж надае фільму такую тонкую аўру сентыментальнасці і вяртання ў мінулае.

У фільме ў нас гучаць і руская, і беларуская, і польская мовы, і нават трасянка. Дзеянне фільма адбываецца ў Заходняй Беларусі. Фільм не пазіцыянаваўся, як нацыянальны, але цяпер атрымліваецца менавіта так. Гэта адзіная знятая ў Год культуры карціна на "Беларусьфільме".

Тэги:
міліцыя, кіно, кінематограф, Кінаіндустрыя, Беларусьфільм, Беларусь