Лукашэнка прыляцеў з візітам у Каір

© Flickr / Yazan BadranАэрапорт Каіра
Аэрапорт Каіра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ля трапа самалёта беларускага прэзідэнта сустрэў міністр па справах турызму Егіпта. У нядзелю Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Егіпта, у панядзелак - з кіраўніком урада.

МІНСК, 15 сту — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Егіпет.

Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў Каірскім міжнародным аэрапорце. Ля трапа самалёта беларускага прэзідэнта сустрэў міністр па справах турызму Егіпта Махамед Ехиа Рашыд, паведамляе БелТА.

Чакаецца, што сёння прэзідэнт Беларусі сустрэнецца з прэзідэнтам Егіпта. Перамовы пройдуць спачатку ў вузкім, а затым у пашыраным складзе. Па іх выніках чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.

На наступны дзень у планах Лукашэнкі — сустрэча з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Шэрыфам Ісмаілам, а таксама ўдзел у беларуска-егіпецкім дзелавым форуме.

 

Стужка навiн
0