15:13 26 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Лепшага маладога вучонага вызначылі ў Беларуска-Расійскім універсітэце

Лепшага маладога вучонага вызначылі ў Беларуска-Расійскім універсітэце

© Фото: Белорусско-Российский университет
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Лепшым маладым вучоным універсітэта па выніках 2016 года стала загадчык кафедры машынабудавання Марына Міронава.

МІНСК, 30 сту — Sputnik. У Беларуска-Расійскім універсітэце вызначылі пераможцу штогадовага конкурсу "Лепшы малады вучоны ўніверсітэта" па выніках 2016 года.

Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел чатыры навукоўцы. Пры выбары пераможцы камісія ацэньвала розныя аспекты ўніверсітэцкай дзейнасці канкурсантаў.

Падобныя конкурсы на вызначэнне лепшага маладога навукоўцы ва ўніверсітэце праводзяцца кожны год.

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт быў утвораны ў 2001 годзе, пасля падпісання пагаднення паміж міністэрствамі адукацыі Беларусі і Расіі, на базе былога Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута, пазней Магілёўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Зараз у ім праводзіцца навучанне па 31 спецыялізацыі па беларускіх стандартах і 7 — па расійскіх.

По теме

Дзень беларускай навукі: віншаванне прэзідэнта і планы на год
Электрамабіль і катэдж за паўдня: чым здзівяць беларусы ў Год навукі
Тэги:
Год навукі, Магілёў
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы