07:22 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Расійская акторка Святлана Немаляева

Фестываль "Лістапад" адкрыўся ў Мінску слязьмі Святланы Немаляевай

© Sputnik / Евгения Новоженина
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад": самае цікавае (12)
1520

Зорка фільма "Службовы раман" не змагла стрымаць эмоцый падчас адкрыцця буйнога форуму.

МІНСК, 3 ліс - Sputnik. Міжнародны кінафестываль "Лістапад" стартаваў у Мінску ў пятніцу і стаў дваццаць пятым у сваёй гісторыі.

Прывітанне ўдзельнікам кінафоруму накіраваў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Былі ўручаны і першыя ўзнагароды. Спецыяльным прызам "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" ўганараваны акцёр і рэжысёр Рустам Сагдулаеў, які шмат каму вядомы па фільме "У бой ідуць адны старыя", паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

На фестываль прыбыла і зорка фільма "Службовы раман" Святлана Немаляева. Ёй быў уручаны Спецыяльны прыз Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў "Кіно без межаў". На сцэне акторка не змагла стрымаць слёз. Кадры кранальнага моманту паказалі ў эфіры тэлеканал АНТ у пятніцу.

"Я вельмі люблю Мінск. З маім мужам прыязджалі сюды і на гастролі, і на "Лістапад", і я здымалася тут. Таму ў мяне ўспаміны самыя вясёлкавыя, самыя выдатныя і самыя ўдзячныя", - сказала вядомая акторка.

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праводзіцца ў 25-ы раз. Яго слоган сёлета - "Пазнаючы белы свет". Форум прысвечаны вядомаму рэжысёру Кіры Муратавай, якая памерла ў чэрвені гэтага года. У фестывалі прымуць удзел больш за 160 карцін з 48 краін.

Тэмы:
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад": самае цікавае (12)

По теме

Зямля ваша такая: Сагдулаеў назваў "Лiстапад" самым добрым кінафорумам
Здыміце гэта зараз жа? Скандал вакол Нацыянальнага конкурсу фестываля
Тэги:
Кіно, Мінск, Лістападзік
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы