10:58 14 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
28 0 0

Зараз сістэмай бясплатна карыстаюцца органы ўнутраных спраў, дзяржбяспекі, памежнай службы, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, мытныя органы, служба бяспекі прэзідэнта і іншыя дзяржструктуры.

МІНСК 21 тра - Sputnik. Следчы камітэт атрымаў доступ да дзяржаўнай сістэмы відэаназірання, адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Тэкст пастановы з'явіўся на прававым інтэрнэт-партале pravo.by.

Сістэмай можна карыстацца не толькі для маніторынгу грамадскай бяспекі, прафілактыкі, выяўлення і спынення злачынстваў, а таксама папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, але і для расследавання злачынстваў.

На дадзены момант ёй карыстаюцца супрацоўнікі МУС, КДБ, ГПК, ДМК, КДК, МНС, служба бяспекі прэзідэнта Беларусі і аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. Карыстанне сістэмай відэаназірання прадастаўляецца ім на бязвыплатнай аснове.

Масава ўсталёўваць камеры відэаназірання ў Мінску пачалі больш за 7 гадоў таму напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі. Тады прэзідэнт падпісаў указ "Аб пытаннях стварэння і прымянення сістэмы відэаназірання ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку". Па дадзеных на канец 2018 года, у сталіцы амаль чатыры тысячы аб'ектаў былі абсталяваны сістэмамі відэаназірання.

Чытайце таксама:

Тэги:
дзяржбяспека, Беларуская мытная служба, СК РБ

Галоўныя тэмы