МІНСК, 9 сак — Sputnik. Механізм прывязкі кошту аўтамабільнага паліва да курсу долара, зацверджаны ў верасні 2014 канцэрнам "Белнафтахім", фактычна не працуе з пачатку бягучага года.
Белнафтахім восенню мінулага года, імкнучыся мінімізаваць страты беларускіх НПЗ у сувязі з плыўнай дэвальвацыяй беларускага рубля, увеў у дзеянне механізм, згодна з якім кошт паліва быў наўпрост прывязаны да курсу долара да нацыянальнай валюты. Кошт аднаго літра бензіну АІ-92 павінен быў складаць адзін долар, цэны планавалася перыядычна пераглядаць. У студзені 2015 года, пасля паслаблення беларускага рубля да долара амаль на 40 працэнтаў, цэны на аўтамабільнае паліва выраслі ўсяго толькі на 4,7%.
"Ужо ў гэтым квартале механізм прывязкі кошту паліва да курсу долара фактычна не дзейнічае. Сення індыкатыўная марка бензіну каштуе 75 цэнтаў за літр — паведамілі Sputnik па тэлефоне ў канцэрне "Белнафтахім".
Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што пакуль у канцэрне няма адназначнага меркавання аб далейшай індэксацыі коштаў на паліва. "Пакуль усе так, як есць", — сказаў Sputnik прадстаўнік канцэрна. Пры гэтым ен не выключыў, нават калі рашэнне аб павышэнні кошту прымуць, індэксацыя будзе плаўнай.