20:47 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Ваенны парад у Мінску

Рух на мінскіх дарогах абмяжуюць 24, 26 і 31 сакавіка

© Sputnik/ Андрей Александров
Аўто
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

ДАІ раіць вадзіцелям загадзя планаваць свой маршрут, улічваючы гэту інфармацыю.

МІНСК, 23 сак-Sputnik. Рух усіх відаў транспартных сродкаў на некаторых участках дарог Мінска 24, 26 і 31 сакавіка будзе абмежаваны, паведамілі Sputnik ў прэс-службе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

 Абмежаванне звязана з трэніроўкай Параду Перамогі войскаў Мінскага гарнізона на ваенным аэрадроме "Ліпкі".

"Рух будзе абмежаваны 24 і 31 сакавіка з 5:30 і да праходжання калоны ваеннай тэхнікі па маршруце: вул. Заснавальнікаў-вул. Скарыны-МКАД-вул. Карвата-паварот  на аэрадром "Ліпкі". 26 сакавіка-з 20:00 і да праходжання калоны ваеннай тэхнікі па маршруце: паварот на аэрадром  "Ліпкі",-МКАД-вул. Скарыны-вул. Заснавальнікаў",-паведамілі  ў ДАІ.

У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям загадзя планаваць маршрут свайго руху.

Тэги:
УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы