Мінскае ДАІ будзе “фільтраваць” вадзіцеляў на выходных

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўтамабіль ДАІ
Аўтамабіль ДАІ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аперацыя “Фільтр” па выяўленню бяспраўнікаў і нецвярозых вадзіцеляў пройдзе ў Мінске 16 мая. Месцы правядзення аперацыі супрацоўнікі ДАІ не ўдакладняюць.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Дзяржаўтаінспекцыя будзе "фільтраваць" у чатырох раёнах  сталіцы, паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе ДАІ ГУВД Мінскага гарвыканкама. У межах мерапрыемства Дзяржаўтаінспекцыі надасць асаблівую ўвагу вадзіцелям-беспраўнікам і тым, хто кіруе аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.

"Мы дакладна захопім чатыры раёна сталіцы. Якія менавіта, дакладна сказаць не магу, таму што тады знікае эфект нечаканасці, патэнцыйныя парушальнікі могуць аб'язджаць гэтыя раёны. Няхай гэта будзе сюрпрызам", — сказала ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам Sputnik прэс-сакратар ДАІ Мінска Таццяна Харлінская.

Яна таксама заклікала вадзіцеляў у незалежнасці ад мерапрыемстваў Дзяржаўтаінспекцыі выконваць Правілы дарожнага руху. У прэс-службе ўдакладнілі, што за суткі ў Мінску затрымлівают 10-15 парушальнікаў у нецвярозым стане. "Апошнім такім рэзнанансным выпадкам на гэтым тыдні стала пагоня за матацыклістам, на якога саставілі дзевяць адміністрацыйных пратаколаў", — паведамілі ў ДАІ.

Харлінская нагадала, што ў адпаведнасці з артыкулам 18.19 КаАП Рэспублікі Беларусь кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання, можа выклікаць накладанне штрафу ад пяці да 20 базавых велічыняў, паўторнае парушэнне на працягу года — у памеры ад 20 да 50 базавых велечіняў.

За кіраванне транспартным сродкам асобай у нецвярозым стане, перадачу кіравання транспартным сродкам такой асобе — штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічыняў с пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на тры гады. За паўторнае такое парушэнне на працягу году прадугледжана крымінальная адказнаць з канфіскацыяй транспартнага сродку.

Стужка навiн
0