Камунальнікі пакаралі вадзіцеля і заблакавалі аўто смеццевымі бакамі

© Photo : группа OZG.BY Gomel в соцсети "Вконтакте"Камунальнікі заблакавалі аўто ў Гомелі
Камунальнікі заблакавалі аўто ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўтааматар прыпаркаваўся не па правілах фэн-шуя, адзначае відавочца здарэння.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Гомельскія камунальнікі вырашылі пакараць вадзіцеля, чыё аўто перашкаджала пад'езду спецтранспарта да смеццевых кантэйнераў, і заблакавалі чорную "Ладу" смеццевымі бакамі.

Фота было зроблена ў панядзелак раніцай. Як адзначае аўтар, выпадак адбыўся на вуліцы Партовая.

"Уладальнікі прыпаркаваных не паводле фэн-шуя аўто былі пакараныя нашымі камунальнікамі. Сёння 2015/06/01 вул. Партовая", — піша ў каментары да фатаграфіі гамяльчанін Павел Сімкін.

© Photo : группа OZG.BY Gomel в соцсети "Вконтакте"Камунальнікі "адпомсцілі" вадзіцелю, які заблакаваў пад"езд да смеццевых бакаў
Коммунальщики отомстили водителю, заблокировавшего подъезд к мусорке - Sputnik Беларусь
Камунальнікі "адпомсцілі" вадзіцелю, які заблакаваў пад"езд да смеццевых бакаў

Вадзіцелю пашанцавала, што смеццевыя кантэйнеры апынуліся на колах і іх можна было адкаціць, інакш на дапамогу прыйшлося б клікаць усё тых жа камунальнікаў.

Стужка навiн
0