00:35 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Фуражка супрацоўніка ДАІ

ДАІ Гродна выпусціла каляндар са шкоднымі парадамі

© Фото: УГАИ УВД Гродненского облисполкома
Аўто
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Па меркаванні супрацоўнікаў ДАІ, каляндар звярне ўвагу аўтамабілістаў на ўласныя памылкі.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. ДАІ Гродна выпусціла для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху насценны каляндар на 2018 год са шкоднымі парадамі, паведамілі Sputnik у ДАІ.

Над стварэннем міні-зборніка працавалі супрацоўнікі ДАІ
© Фото: Госавтоинспекция Гродненской области
Над стварэннем міні-зборніка працавалі супрацоўнікі ДАІ

"Ёсць катэгорыя людзей, якія, нягледзячы ні на што, парушаюць правілы дарожнага руху свядома і наўмысна. Выкарыстаны ў календары метад ад адваротнага дазваляе ў сатырычнай форме пазначыць на памылковасць такой манеры паводзінаў, перасцерагчы ад небяспечных учынкаў на дарозе астатніх", — падкрэслілі стваральнікі.

ДАІ Гродна выпусціла каляндар са шкоднымі парадамі
© Фото: Госавтоинспекция Гродненской области
Шкодныя парады павінны перасцярагчы ад небяспечных учынкаў на дарозе

Каляндар праілюстраваны вясёлымі малюнкамі, а шкодныя парады суправаджаюцца пазнакай "Просім усур'ёз не ўспрымаць!". Над стварэннем міні-зборніка працавалі супрацоўнікі ДАІ. Так, аўтарам вершаў выступіла Вольга Дзямітка.

Тэги:
водители, ГАИ, Гродна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы