"Дакар-2018": пасля 6 этапу Вязовіч захаваў 3 месца ў грузавым заліку

© Photo : МАЗ-СПОРТ автоМАЗ на "Дакары"
МАЗ на Дакары - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Траўмы працягваюць выводзіць са спаборніцтва гоншчыкаў - гэтым разам з дыстанцыі сышоў паляк Рафал Сонік.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Лепшы з экіпажаў беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта", Сяргея Вязовіча, захаваў трэцяе месца ў заліку грузавікоў пасля шостага этапу ралі "Дакар-2018", які праходзіць у Паўднёвай Амерыцы, сведчаць дадзеныя арганізатараў гонкі.

МАЗ - Sputnik Беларусь
Пяты этап "Дакара": сышлі Каракін і Леб, Вязовіч фінішаваў другім

Шосты этап выйграў аргентынец Федэрыка Вілагра на Iveco, другім фінішаваў чэх Марцін Калома на Tatra, трэцім на фініш прыехаў галандзец Тоні ван Генугтэн на Iveco. Вязовіч фінішаваў толькі сёмым, Аляксей Вішнеўскі 12-ым, Аляксандр Васілеўскі — 22-ім.

У выніковым заліку пасля шасці этапаў лідарам застаецца экіпаж КамАЗа Эдуарда Мікалаева, на другім месцы Вілагра, на трэцім Вязовіч, які прайграе лідару каля 2,5 гадзін. Васілеўскі і Вішнеўскі займаюць 15 і 18 пазіцыі адпаведна.

Першыя два месцы ў заліку пазадарожнікаў займаюць гоншчыкі каманды Peugeot — Стэфан Петэрансэль і Карлас Сайнс. На трэцім месцы — галандзец Бернхард тэн Брынке на Toyota. Залік матацыклаў узначальвае аргентынскі гоншчык Кевін Бенавідэс, другім ідзе француз Адрыян ван Б'юерэн, трэці — аўстрыец Маціяс Уокнэр. У заліку квадрацыклаў лідэр — чыліец Ігнасіа Касаль, другі — перуанец Алексіс Эрнандэс, на трэцім месцы — аргентынец Пабла Капеці.

Адзін з самых вопытных квадрацыклістаў, пераможца "Дакара-2015" паляк Рафал Сонік, пакінуў гонку з-за пералому нагі. Раней з дыстанцыі сышоў дзеючы чэмпіён заліку квадрацыклаў расіянін Сяргей Каракін, аднак ён усё ж працягне ўдзел у ралі, але ўжо ў якасці журналіста.

У пятніцу ралі-рэйд робіць паўзу — каманды застануцца ў сталіцы Балівіі Ла Пасе. Сёмы этап стартуе ў суботу 13 студзеня — гоншчыкі пройдуць маршрут з балівійскі сталіцы ў горад Уюні.

Стужка навiн
0