10:40 21 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
Зарадка электрамабіля, архіўнае фота

Да канца года колькасць зарадных станцый для электрамабіляў павялічыцца да 100

© Pixabay
Аўто
Атрымаць кароткую спасылку
1120

Праз шэсць гадоў аператар ЭЗС мае намер забяспечыць уладальнікаў электратранспарту магчымасцю для зарадкі па ўсёй краіне, уключаючы аўтамагістралі.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Колькасць зарадных станцый для электрамабіляў у Беларусі павялічыцца да 100 да канца гэтага года, паведаміла ў пятніцу прэс-служба РУП ВА "Беларуснафта".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў аўторак падпісаў указ аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў. Дзяржаператарам для стварэння інфраструктуры для "экатранспорта" прызначаная "Беларуснафта".

"Ужо да канца 2018 года сетка электразарадак "Беларуснафты" павялічыцца да 100 станцый. Больш за 40 з іх з'явяцца ў сталіцы (Мінску — Sputnik)", — паведамілі ў кампаніі.

Там адзначылі, што ўжо ў наступным годзе сеткай станцый будуць пакрытыя асноўныя рэспубліканскія аўтамагістралі, а цалкам забяспечыць уладальнікаў электракараў "запраўкамі" плануецца да 2024 года.

Зарадныя станцыі "Беларуснафта" абяцае размяшчаць у даступных месцах — паблізу гандлёвых цэнтраў, спартыўных і культурных аб'ектаў для таго, каб забяспечыць больш шырокі доступ да зарадкі.

На дадзены момант "Беларуснафта" мае 18 зарадных станцый.

Папулярызацыя электратранспарту ў Беларусі, у прыватнасці, звязаная з будаўніцтвам БелАЭС, што пашырае магчымасці для выкарыстання электрычнасці. Першы беларускі электрамабіль, пабудаваны на базе Geely, ужо праходзіць выпрабаванні.

По теме

Нісцюк: нам трэба навучыцца рабіць свае акумулятары для электрамабіляў
Тэги:
электрамабіль, Беларуснафта, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы