00:17 15 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Шынамантаж

ДАІ пачне штрафаваць кіроўцаў за летнія шыны з 1 снежня

© Sputnik / Виталий Белоусов
Аўто
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Вадзіцелі на аўто з летнімі шынамі з пачаткам зімы могуць збяднець на 12,25 рубля, а з зімовымі шынамі, але з недастатковай вышынёй пратэктара - на 24,5 рубля.

МІНСК, 12 ліс - Sputnik. З 1 снежня кіроўцаў, якія перасоўваюцца на транспартных сродках без зімовых шын, могуць аштрафаваць, пра гэта нагадалі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Згодна з ПДР, з 1 снежня па 1 сакавіка вадзіцелі аўтамабіляў павінны перасоўвацца па дарогах з выкарыстаннем зімовых шын. Тым, хто не паспее змяніць гуму да наступу каляндарнай зімы, пагражае адміністрацыйная адказнасць - папярэджанне або штраф у памеры 0,5 базавай велічыні (12,25 рубля).

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць звяртаць увагу не толькі на наяўнасць у аўтамабіляў зімовых шын, але і на тое, у якім яны стане. Транспартныя сродкі са зношаным пратэктарам, вышыня якога менш за 4 міліметры, не могуць удзельнічаць у дарожным руху. Вадзіцелі, якія праігнаруюць дадзенае патрабаванне, могуць збяднець на адну базавую велічыню (24,5 рубля). Калі такое ж парушэнне будзе выяўлена інспектарамі ДАІ паўторна на працягу года, кіроўцу будзе пагражаць штраф ад двух да пяці базавых велічынь (ад 49 да 122,5 рублёў).

У ДАІ рэкамендуюць вадзіцелям арыентавацца не толькі на ПДР, але і на ўмовы надвор'я, якія могуць стаць неспрыяльнымі для руху на летніх шынах яшчэ да 1 снежня. Лепш "пераабуць" аўто загадзя, каб пазбегнуць непрыемных сітуацый на дарогах і велізарных чэргаў на СТО. У ведамстве нагадваюць, што выкарыстанне зімовых шын дапамагае скараціць тармазны шлях і паляпшае кіраванне аўтамабілем ва ўмовах галалёду.

Тэги:
аўтамабіль

Галоўныя тэмы