09:13 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Кіроўца грузавіка на паркоўцы для вялікагрузных машын

Рух па мосце на ўездзе ў Мазыр абмяжуюць

© Sputnik / Илья Питалев
Аўто
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Ужо з 15 лютага на мосце будуць дзейнічаць абмежаванні па хуткасці і масе вялікагрузаў.

МІНСК, 4 лют - Sputnik. Рух па мосце праз Прыпяць на ўездзе ў Мазыр (Гомельская вобласць) будзе абмежаваны з 15 лютага, адпаведную інфармацыю Sputnik пацвердзілі ў РУП "Гомельаўтадар".

Абмежаванні на мосце на ўездзе ў раённы цэнтр ўводзяцца па выніках абследаванняў спецыялістаў "БелдарНДІ" - для збудавання небяспечныя занадта вялікія нагрузкі.

Ужо з 15 лютага на мосце праз Прыпяць (дарога Р131) будзе абмежавана максімальная хуткасць аўтамабіляў да 40 кіламетраў у гадзіну. Максімальная маса фур, якім можна праехаць па мосце, складзе 18 тон.

Фуры з большай масай павінны будуць рухацца праз Прыпяць у абыход Мазыра.

Мост праз Прыпяць на ўездзе ў райцэнтр уключаны ў праграму рэканструкцыі Мінтранса Беларусі. Нагадаем, з канца 2017 года, пасля здарэння з Жыткавіцкім мостам, спецыялісты абследавалі дзясяткі аналагічных збудаванняў па ўсёй краіне і прыйшлі да высновы, што частка з іх мае патрэбу ў тэрміновым рамонце.

Тэги:
Мазыр, мост

Галоўныя тэмы